Интересные ссылки

Жаба

У традыцыйных вераннях Ж. уяўляюцца былымi людзьмi, якiя перавярнулiся ў земнаводных у вы нiку сусветнага патопу цi злоснага пракляцця. Аднак Ж., як правiла, зай маюць апошняе месца ў жывёльнай герархii з улiкам апазiцыi добры/дрэн ны, прыгожы/брыдкi. У беларусаў шырока распаўсюджаныя паверi пра пераварочванне менавiта ў Ж. вяско вых чараўнiц. На Магiлёўшчыне верылi ў тое, што Ж. чапляюцца за цадзiлкi ведзьмаў, калi тыя палош чуць iх у возеры, а самi чараўнiцы кiдалi Ж. у балота кавалкi сыру. Зяў ленне Ж. у хаце лiчылася кепскім зна кам, а ўбачыць iх у сне наагул прад- казвала смерць. Выразы «каб табе Ж. цыцкi дала», «табе зялёна Ж. зубы пашчытае» ўваходзяць у шэраг най больш страшных i моцных праклёнаў. «Нечысцiня» Ж. адбiлася ў «практыч на»мiфалагiчных парадах не чапаць яе, бо на руках могуць зявiцца бародаўкi, верылi i ў здольнасць Ж. сурочыць чалавека. У выглядзе гэтай iстоты ўяўлялася хвароба, а медыцын скiя манiпуляцыi зводзiлiся да «вы гнання» яе са страўнiка. Забараняла ся называць Ж. дзiця да году, iначай яно будзе гарбатым. Як найяскравая прадстаўнiца нiзу, Ж. можа быць супастаўлена з верхам i нават яе паходжанне ўспрымаецца як нябеснае. Ж. шырока задзейнiчана ў метэаралагiчных паверях, у абра дах выклiкання дажджу (параўн. нанiзванне Ж. на галiнку, рытуальнае пахаванне Ж., павере пра палку, якой разнiмалi Ж. i вужа i якая затым ма ла адводзiць хмары, ды iнш.). Нават у казках зяўленне царэўныЖ. су праваджаецца грымотамi. Як i пры першым громе, пры пачутым першым веснавым кваканнi раiлi куляцца. Сцвярджэнне беларусаў, што «Да пер шага грому Ж. не квакае i зямля не ачышчаецца» захавала гэтыя архаiч ныя ўяўленнi пра складаную ўзаема сувязь верху i нiзу, пра Ж. як хта нiчна«нябесную» iстоту. Цікавасць выклiкаюць i вераваннi заходнiх славянаў пра Ж. як хатняга апе куна (дарэчы, яе вобраз перасякаец ца з вобразам вужадамавiка). Узга даем i славянскую Ж.царэўну, што выступае ў казках як татэмны продак, шлюб з якiм абяцае творчае пераўт варэнне свету. Я. М. Няёлаў сцвярд жае: «ЦарэўнаЖ. мастацкi сiмвал добрых творчых сiлаў прыроды». Забойства Ж. у вераваннях магло выклiкаць як дождж рэакцыю неба, так i смерць мацi. Улiчыўшы жаночую сiмволiку Ж., а таксама ўсё вышэй сказанае, можна меркаваць, што за яе вобразам тоiцца зрынутая на зямлю жонка Грымотнiка, а iх «паядынак» метафарычна закадаваны ў мiфа лагiчным «тэксце» бусла.