Интересные ссылки

Еўнiк

Асйтнік, сядзібны дух, які жыве ў ёўні (асеці), у печы ці на печы. вогненным паходжаннем, і Дамавіка, ад якога ён адрозніваецца толькі тым, што зяўляецца не ў белай вопратцы, а ўвесь чорны ад дыму, з палаючымі, нібы вуголлі, вачыма. Часцей Ё. нябач ны для людзей, але калі робіцца бач ны, то ўяўляе сабою чалавекападобную масу, дзе праз сажу, пыльнае павуцін не і наліплую мякіну нельга разгле дзець яго асобныя формы. Ё. рупіцца, каб правільна палілася сушыльная печ і сушыліся снапы і зерне, пасылае па трэбны для веяння скразняк, дапама гае спорыць работу. Калі ў сушні апра цоўваецца лён і пянька, ён дапамагае каля мялкі і трапалкі. Любіць Ё., калі сушня замяняе лазню, і можна змыць з сябе сажу і пыл. Ё. рэдка пакідае печ ці сушыльную жордку і робіць гэта толькі тады, калі трэба агледзець ток, склады снапоў, паназіраць за малаць бою і работнікамі або калі неабходна выкашляць пыл і сажу. Пры навед ванні асеці непатрэбнымі асобамі Ё. палохае іх, а ненавісніка можа заду шыць чадам ці нават спаліць разам з дабром. Ё. не баіцца звычайнага агню і можа спакойна збоку назіраць за па жарам, каб потым вярнуцца на сваю печ ці на абгарэлае бервяно і жыць да адбудавання новай асеці. Аднак Ё. мо жа загінуць у пажары ад маланак: мя кінны пыл імгненна ўспыхвае, і Ё. зга рае, не пакідаючы пасля сябе ні пылінкі. Iншы Ё. не пойдзе ў ёўню, ад будаваную на тым самым месцы: па будова застанецца без нячысціка. Каб залагодзіць Ё., прыносяць яму ахвяру: пры наладжванні ёўні адзін сноп кіда юць у агонь, каб Ё. «была занятка». Калі ж угнявіць яго, ён сам пачынае паліць снапы і ёўню.