Интересные ссылки

Ератнiкi

Міфічныя істоты, у якіх бачылі былых ведзьмароў і ведзьмаў, што перад смерцю хацелі адрачыся ад сваіх агідных паводзінаў, але не атры малі дазволу сваіх валадароў чарцей. Згубную дзейнасць Е. праводзяць ад вечаровых прыцемкаў да світання. Штоночы яны павінны падпільноў ваць на дарогах запозненых падарож нікаў і мучыць людзей у іх дварах і пабудовах. Е. раптоўна абхоплівае ах вяру аберуч ці хапае яе за горла і тры мае, пакуль тая не сканае. Пасля гэта га нячысцік, нацешыўшыся пакутамі ахвяры, выпівае цёплую кроў, а цела нявечыць. Е. няшмат, і ў бойцы яны неміласэрна грызуцца, драпаюцца, ду шаць адзін аднаго і пры гэтым ні адзін з іх ніколі не застаецца цэлы. Е., не баю чыся грамавых стрэлаў, могуць быць параненыя вострымі металёвымі рэча мі і хутка гінуць ад уколаў і парэзаў. Гэтак людзі зжываюць іх са свету. Па мерлы Е. ператвараецца ў смярдзю чы прах, які разбуральна дзейнічае на здароўе людзей і жывёл, трапляючы праз ежу і пітво ў цела. Е. зяўляецца мадыфікаваным вобразам вупыроў.