Интересные ссылки

Елка

Ялнна. Сiмволiка Е. у народ най культуры часцей негатыўная, значную ролю ў чым адыграла наяў насць вострых iголак. Акрамя таго, Е. як дрэва, што расце ў сырых, цёмных месцах, лiчыцца недобранадзейнай, чорнай, таму яе нiколi не садзяць блiзка ля хаты. У мiфалагiчным плане «калючасць», «адмоўнасць» Е. адлюс травалiся ў сувязi яе з дэманалагiчным светам. Высокi ствол, нiзкiя калматыя галiнкi, дрэва, што зрокава займае ўсю прастору ад неба да зямлi, усё гэта стварала адпаведны фон для зяўлен ня ў народнай фантазii рознай нячыс тай сiлы. Паводле Н. Велюса, у літоў скім фальклоры, вельмі блізкім да беларускага, Е. гэта дрэва Вяльня са, хоць часцей, відаць, з апошнім су адносіцца камель або пень Е., г. зн. толькі адзін складнік апазіцыі верх/ніз. Аднак у беларускай традыцыі існуе ўяўленне пра Е. як пра дрэва «свянцо нае» (асвечанае). У яе ніколі не бе Пярун, таму падчас навальніцы най лепей было хавацца менавіта пад Е. Гэтыя асаблівасці Е. тлумачыць этыя лагічнае паданне, праўда, з чыста хрыс ціянскім сюжэтам. У ім апавядаецца, што калі слугі цара Iрада хацелі забіць немаўля Хрыста, то Божая Маці хава ла яго пад Е., якая сама апускала сваё галлё, каб прыкрыць дзіця. За гэта Бог асвяціў дрэва і прызначыў заўжды яе ставіць у хаце або затыкаць за абразы на Каляды і Вялікдзень. Ахоўныя ўласцівасці Е. тлумачылі таксама тым, што яе лапкі растуць крыжнакрыж. Е. у балтаславянскай традыцыi лiчыцца за дрэва, звязанае са светам памерлых. Яе галiнкi i сёння выка рыстоўваюцца ў пахавальных абра дах з iх робяць вянкi, іх кiдаюць на дарогу да могілак i г. д. Гэта звяз ваецца ў першую чаргу з вечнай зелянiнай Е., што не магло не аса цыявацца з вечнасцю жыцця, з маг чымасцю працягу iснавання ў іншых яго вымярэннях. Е. займае значнае месца ў вясель ным комплексе беларусаў. Упрыгожа ная ў зборную суботу «ёлачка» сiмва лiзавала дзявоцкасць маладой, яе хараство. Атрыбут уяўляў сабой невя лiкае дрэўца, нават яго вершалiну або галiнку, прычым толькi зiмой яло вую, летам жа ў якасцi «ёлачкi» высту палi галiнкi пладовых дрэў. «Ёлачку» ўторквалi ў каравай цi ставiлi на спе цыяльную падстаўку, упрыгожвалi стужкамі i кветкамi. Такое выкарыс танне Е. абумоўлена яе сiмволiкай вечнасцi, iдэяй сувязi светаў i станаў, што ўпiсвалася ў больш агульную iдэю пераходу, асноўную i для вясель нага, i для пахавальнага абрадаў. Звычай ставіць Е. на Раство, шы рока распаўсюджаны ў Зах.Еўропе, з часам стаў элементам каляндарнай абраднасцi і ў Беларусі. Е. стала так сама атрыбутам масленкавых, ве лiкодных, юраўскiх звычаяў. На Палессi Е. упрыгожвалi на Масленку. Значную ролю адыгравала Е. на свя та Вадохрышча: ёю абтыкалі палон ку, у якой асвячалася вада; лапкі яло вых галінак падкладвалі пад квактух, каб было болей куранят; утыркнутыя ў страху галінкі вадохрышчанскіх Е. засцерагалі хату ад удару перуна.