Интересные ссылки

Дым

Паводле мiфалагiчных уяўлен няў беларусаў, зяўляецца адпавед нiкам чалавечае душы, што вынiкае з iх агульнае здольнасцi ўздымацца ў па ветра (неба) i знаходзiць пацверджан не ў агульнаеўрапейскай традыцыi, дзе паняццi Д., дыхаць/дух, душа этымалагiчна роднасныя (*dheu, *dhou, *dhue «вiцца клубамi», «ды мiцца», «веяць», «дыхаць»). Здоль насць Д. сягаць да неба, iншасвету («без ног, без крылляў, а да неба ўзнiмаецца») пакладзеная ў аснову магiчных практык i прадказанняў, што асаблiва выяўляецца ў пахаваль най абраднасцi i народнай медыцыне. Так, калi Д. ад запаленага перя падушкi (на якой ляжыць цяжка хво ры) цi грамнiчнай свечкi разыходзiцца па кутах хаты гэта знак на вызда раўленне, калi iдзе за парог азна чае смерць. Калi чалавек ужо памёр, тыя ж прыкметы набываюць адварот нае значэнне: Д. застаецца ў хаце неўзабаве сярод сямейных будзе яшчэ адзiн або некалькi нябожчыкаў. Д. ад спальванай саломы, на якую клалi нябожчыка, указвае старану (вёску), у якой здарыцца наступная смерць. На цеснай сувязi з душой ча лавека, наяўнасцi духменю грунтуец ца ў беларускiм знахарстве аперацыя падкурвання, пры якой вялiкая ўва га аддавалася субстанцыi Д. (ку пальскiя зёлкi, iльняная кудзеля, рэшткi воўны з бёрдаў, костка нябож чыка ды iнш.), што абавязкова мусiла мець самастойны знакавы статус. Паказальна, што большасць хваро баў, пры якiх выкарыстоўвалi абкур ванне, былi нервовапсiхiчнымi: пе рапуд, начнiцы, сурокi, радзімцы. Прынцып уздзеяння Д. палягаў у кан такце з душой хворага (рэзкi пах ад ганяе хваробу цi ліхіх духаў) i пера нясеннi прычыны нямогласцi ў iншасвет. Так, пры спалоху дзiцяцi трэба было «ўзяць жменю кужалю i ча саць яго, адкрыўшы комiн, а пачасаў шы, разаслаць на стале i паставiць па сярод зляканага дзiцёнка i запалiць: куды Д., туды i ляк, Д. на двор i ляк дамоў» (Е. Раманаў). Д. купальскiх зё лак выкарыстоўваўся як надзейны абярэг супраць чарадзейскай псоты на жывёлаў. Д., убачаны ў сне, азна чаў навiну, калi ўздымаўся ўгару ша нцаванне, унiз няўдачу. У побыта вай практыцы Д. выступаў як iндыкатар надворя.