Интересные ссылки

Чурыла

Адзiн з вобразаў беларускай каляднай абраднасцi, галоўны дзейны персанаж аднайменнай гульнi. Сэнс яе палягаў у наступным: хлопцы станавiлiся ў шэраг з аднаго боку, дзяўчаты  з другога. Памiж апошняй парай знаходзiўся самы «вiдны» хлопец  «Чурыла». Кожная пара iмкнулася аббегчы вакол яго, каб не быць злоўленай. Аналiз гульнi ў шэрагу iзаморфных рытуалаў дазваляе сцвярджаць, што яна своеасаблiва дэманструе кантакт кожнага з удзельнiкаў з продкам, страх перад такой сустрэчай i разам з тым непазбежнасць сутыкнення. Ч. ж  выступае ў якасцi сакральнага кiраўнiка iнiцыяцыi моладзi, пакліканай зацвердзiць яе шлюбную гатоўнасць. Генетычнатыпалагiчнае «сваяцтва» Ч. з Чурам яшчэ раз падкрэслiвае суаднесенасць гэтага вобраза з манiстычнымi i фалiчнымi ўяўленнямi нашых продкаў. Гл. і  тыпалагічную роднасць названай гульні з гульнямі ў жмуркі, у «Чуры». Шмат агульнага ў гэтага вобраза з рускiм былiнным героем Чурылам Пленкавічам i з персанажам веснавога комплексу ўкраiнцаў Джурылай/Журылай, якiя таксама выяўляюць свой палкi характар i непасрэднае дачыненне да «таго» свету.