Интересные ссылки
Пора отдыхать туры в турцию лето на каникулы.

Душа

Рэлiгiйнамiфалагiчнае ўяў ленне пра жыццёвы пачатак чалаве ка. Элементарнае ўяўленне пра Д. у беларусаў, як i ў большасцi народаў, гэта атаясамленне яе з дыханнем. Так, самi словы «дым», «дыхаць», «дух», «душа» зяўляюцца этымала гiчна роднаснымi i набліжаюцца да iндаеўрапейскага кораню *dhu : *dheu : *dhou : *dhue са значэн нем «вiцца клубамi, дымiцца, веяць, дыхаць». Самое ўяўленне пра Д., на думку Э. Тэйлера, узнiкла ў перша бытным грамадстве пры назiраннi за людзьмi ў стане сну, страты прытом насцi, смерцi, калi лiчылася, што iх пакiнула нейкая жыццёвая сiла. Гэта карэлюецца i з беларускiм матэрыя лам: «як чалавек засне, то з яго Д. вы лезе, то ходзiць усюды i ўсё робiць». Адсюль i распаўсюджанае павере, што падчас пахавання трэба па будзiць заснулага, каб яго Д. не прыхапiла Д. нябожчыка. Месцазна ходжанне Д. у целе чалавека вызна чалася парознаму (сэрца, жывот, га лава), але звычайна атаясамлiвалася з важнейшымi жыццёвымi органамi. Падчас жыцця чалавека Д. выгляда ла, як «цела ў целе», але пасля яго смерцi станавілася матыльком, птушкай, мухай цi iншымі iстотамi, звязанымi з паветранай стыхiяй. Па водле традыцыйных уяўленняў, Д. птушкай адлятае ад памерлага цi, на адварот, вяртаецца дадому, да радзiны, да тых, да каго яна была найбольш прывязаная. Гэтае перакананне, тры маючыся нiбы ў падсвядомасцi лю дзей, раптам успыхвае яскрава ў мо манты душэўных узрушэнняў, калi надарыцца выпадак, якi можа быць вытлумачаны як пацвярджэнне на званага пераканання. У гэтым сэнсе вельмi цiкавы мемарат, запiс якога зроблены ў мястэчку Даўгiнава Вi лейскага рна ў наш час ад немала дой жанчыны, бабулi ўнучкiсiроткi, мацi якой памерла на дзевяты дзень пасля родаў. Паводле апавядання, ве чарам пасля пахавання маладой мацi ў вакно стала бiцца незнаёмая пту шачка. Калі акно адчынілі, гэтая пры гожая, з яскравым перем птушачка адразу села на калыску дзяўчынысi роткi i так праседзела над ёй усю ноч, толькi ранiцай яе выпусцiлi з хаты. Людзi адразу здагадалiся, што не про стая гэта была птушка, а Д. мацi пакутнiцы не магла развiтацца са сваiм дзiцем. У пачатковых уяўленнях Д. кожна га нябожчыка трапляла ў вырай, але хрысцiянства прынесла падзел на грэшных i праведных, Д. якiх адпа ведна траплялi цi то ў пекла, цi то ў рай. Так можна патлумачыць уяўлен не аб тым, што чараўнiкi, ведзьмы маюць дзве душы звычайную ча лавечую i нячыстую (грэшную). У пахавальнай традыцыi белару саў Д. нябожчыка да 40 дзён магла прыходзiць у сваю хату, дзеля яе пакiдалi ручнiк i ваду для мыцця, па ля чаго яна выпраўлялася на неба (у вырай). У той жа час Д. памерлых няхрышчаных дзяцей, самагубцаў, чараўнiкоў заставалiся на зямлi, пе ратвараючыся ў русалак, вупыроў ды iншых прадстаўнiкоў нячыстай сiлы. Асобна меркавалi аб Д. забiтых салдатаў, якiм нiбыта сам Бог спус каў драбiны, каб iх Д. адразу патра пiлi на неба (параўн. у гэтым стасун ку старажытнагерманскія ўяўленні пра пасмяротны лёс ваяроў). Д. тых людзей, якiя заключалi хаўрус з «нячы стай сiлай» (Вадзянiком, Лесавiком, чортам ды iнш.), пасля смерцi пе раходзiлi iм на службу. Д. усiх памер лых продкаў перыядычна вярталiся да радзiны ў памiнальныя днi (Дзяды i iнш.) i паважнае абыходжанне з iмi (пачастунак, падрыхтаваная лазня i да т. п.) лiчылася зарукай добрага лёсу для жывых i плёну ў гаспадарцы.