Интересные ссылки

Дуб

Адно з найбольш шанаваных дрэваў у беларусаў i iншых iндаеўра пейскiх народаў, у беларускай мiфа паэтычнай мадэлi свету сiмвал веч нага жыцця. У старажытнай Грэцыi ведалі пра свяшчэнны Д. Зеўса ў Да доне. Вядома значная культавая роля Д. у старажытнагерманскiх плямёнаў. У прусаў свяшчэнны Д. быў месцам пакланення тром багам, у тым лiку i богу навальнiцы Пяркуну. У грамаце галiцкага князя Льва Данiлавiча за 1302 г. як мяжа ўладанняў узгадваў ся Перуноў Д. У жамойтаў (Лiтва) аб радавыя дзеяннi, што ўлучалі зваро ты да Пяркунаса, адбывалiся каля свяшчэннага Д. Iснавала iндаеў рапейская аснова *peru са значэннем «дуб», «лес». Вядомы старалiтоўскi рытуал здабывання агню дзякуючы трэнню адзiн аб адзін кавалкаў дубо вага дрэва (звычай звязваўся з Пяр кунасам). У Дняпры i Дзясне (Украiна) вя домыя знаходкi культавых дубоў да хрысцiянскага часу з увагнанымi ў iх 9 скiвiцамi дзiка. На славянскiм свя цiлiшчы ў ГросРадэне (Усходняя Германiя) па перыметры стаялi дубо выя схематызаваныя iдалы. Як апiс ваў вiзантыйскi iмператар Канстан цiн Парфiрагенет (сярэдзiна Х ст.), у час плавання на поўдзень русы пры носiлi ахвяры Д. на дняпроўскiм вос траве Хорцiца. У беларускiх валачобных песнях пры апiсаннi iдэальнага двара гаспа дара згадваецца дом, пабудаваны з Д., а ў адной з купальскiх песняў дубо вая лазня, у якой, як мяркуецца, ад бывалася пакланенне паганскай багiні. У многiх выпадках Д. у фальк лоры фiгуруе ў якасцi Сусветнага дрэ ва, таму каля яго падножжа знахо дзiцца Змей, а таксама воўна i iншыя рытуальныя прадметы. Змей можа ха вацца ад бога навальнiцы ў дупле, таму ў Д. часта бюць перуны. Матыў змяi на воўне пад дубам выступае ў беларускiх замовах ад «гадзюкi, вужакi, слiўня». У казках пра Кашча Несмяротнага пералiчваюцца ўкла дзеныя адзiн у другi пад Д. рытуаль ныя сiмвалы (куфар, заяц, качка, яйка, а ў iм смерць Кашча). У ле гендах пра асiлкаў Д. выступае як зброя асiлка. Часам сустракаецца воб раз Сокала на дванаццацi Д., якога перамагае святы Iлля (хрысцiянскi заменнiк Перуна), цi згадваюцца змеi на трох Д. У латышскiх народных пес нях вядомы Дуб Сонца, у якi бе бог навальнiцы. Падобныя сюжэты пра сочваюцца i ў лiтоўскiх песнях. Маг чыма, Дуб Сонца трэба iнтэрпрэтаваць праз супастаўленне з сiмвалам Cонца над Сусветным дрэвам. У народных замовах адным з ас ноўных прынцыпаў кампазiцыi зяў ляецца адсылка хворага да таго часу, калi ён быў маладым i дужым, здаро вым i гожым, г. зн. да перыяду яго найвышэйшага фiзiчнага росквiту або да моманту нараджэння. Анала гiчным часаваму параметру ў замовах выступае локус прасторы, якi адпавя дае месцу першатварэння. Таму ў шматлiкiх замовах лекар яўна кi руецца сам i адсылае i хворага да той прасторы, рытуальным цэнтрам якой зяўляецца вячысты Д.: «Устану я ранараненька, памыюся белымбе ленька, памыюсяперахрышчуся. Пайду з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты, выйду ў чыстае поле на ўсход сонца. Там стаiць дуб». Займаючы першае месца ў трады цыйнай абраднасцi, Д. сiмвалiчна ўвасабляў моц, сiлу, мужчынскi пач так. Пад пагрозай заўчаснай смерцi яго забаранялася ламаць, секчы, зра заць. Затое ён як моцны энергетык да памагаў лячыць захворваннi спiны чалавека. Пачуўшы першы гром, трэ ба было спiнай пацерцiся аб Д. Унiверсальнасць архетыпу Д. як увасаблення Сусветнага дрэва выраз на прасочваецца ў казках i загадках. У беларускiм фальклоры вядомыя загадкi на такi сюжэт: «Стаiць дуб старадуб, // На тым дубестарадубе // Сядзiць пцiчкаваранiчка. // Нiхто яе не спаймае: // нi цар, нi царыца, // нi красна дзявiца». «Пцiчкаваранiчка», якая сядзiць на вершалiне дрэва, не што iншае, як Сонца, а верхняя част ка Д. належыць Богу, свету, дабрынi i ведам. У iншых тэкстах гаворка iдзе пра тое, што «пцiчкаваранiчка» вы ступае сiмвалам смерцi («нiхто ад гэ тай пцiчкi не адхрысцiцца»). Мена вiта на вершалiне Д. вiсiць куфэрак, у якiм прыхавана смерць Кашча Не смяротнага. Калi верхняя частка Д. сiмвалiзуе свет вечнасцi, то яго каранi адпавя даюць зоне захавання продкаў, зоне iснавання хтанiчнага свету. Каля ка ранёў знаходзiцца ўваход у «Трыдзе вятае царства» царства смерцi. Вiдаць, з гэтай нагоды ў некаторых мясцiнах Беларусi да свяшчэнных Д. прыходзiлi на Радаўнiцу, ахвяруючы дрэву пэўныя памiнальныя стравы, а на яго галiнах развешвалi белыя льня ныя ручнiкi. У Беларусi назвы культавых дубоў Асiлак, Волат, Святы дуб, Добры дуб, Стары дуб, Перуноў дуб, Вiтаўтаў дуб, Дэвайцiс (у перакладзе з лiтоўскай мовы Божышча) ды iнш. Шырока вядомымi былi Д. Волат на Менскiм капiшчы, Д. блізу в. Царкавiшча Ушацкага рна, блізу в. Адэлькавiчы на Слонiмшчыне, на беразе ракi Мядзелкi ў Паставах. На галiнках Д. вешалi ручнiкi, да яго насiлi ах вяраваннi (грошы). На Палессі (Случчына, Тураўшчы на) бытавала павере пра так званы ляны Д. (або лянівы Д.). Так, вера годна, называлі адзінокі Д. на лузе ці на полі. Ён вылучаецца тым, што на зіму не скідае лісце, а ўвесну распус каецца вельмі позна. Лічылася, што калі карова зесць павука з такога Д., то без прычыны памрэ.