Интересные ссылки

Дрэва жыцця

Мiфапаэтычны вобраз, якi выяўляе ўнiверсальную канцэпцыю жыцця ва ўсiх яго прая вах: нараджэнне максiмальная ста дыя развiцця смерць новае на раджэнне. Разгляданы культурны канцэпт можна лiчыць i мадэллю жыц ця, i формулай яго дынамiкi. Рэ прэзентантам Д. ж. станавiлiся рас лiны, якiя вiдавочна адрознiвалiся ад iншых. Iх характарызавалi звычайна такiя ўласцiвасцi, як даўгавечнасць, вялiзныя памеры, а таксама шырокае ўжыванне ў розных практыках. У беларускiх народных уяўленнях, гене тычна звязаных з агульнаiндаеўр пейскiмi, такiмi дрэвамi зяўлялiся явар, дуб i жаночая пара да iх лiпа. З жаночых дрэваў таксама асаблiвай жыццёвай сiлай надзялялiся вярба i бяроза, што адбылося дзякуючы вя лiкай жыццяздольнасцi гэтых дрэваў, якая праяўляецца ў непатрабаваль насцi да ўмоваў жыцця, хуткiм росце, раннiм цвiценнi i выпусканнi лiстоты. У народнай культуры названыя дрэвы сiмвалiзавалi плоднасць, вы карыстоўвалiся як сродак павелiчэння жыццёвай моцы, як абярэг, здольны засцерагчы чалавека i яго маёмасць ад уздзеяння дэструктыўных сiл, а таксама кадзiравалi iдэю абнаўлення космасу i соцыуму, натуральна ста навiлiся сiмваламi роду (параўн. аба значэнне бярозай без вяршаліны ня поўнага роду i г. д.), звязвалi жывых са светам памерлых, макракосм з мiк ракосмам. Iдэя жыццясцвярджальна га пачатку, увасобленая ў Д. ж., пры сутнiчае i ў мiфапаэтычных матывах першанароджанага дрэва (дуба, ява ра), а таксама ў веры пра магчымасць паходжання чалавека ад дрэва цi з да памогаю яго ўздзеяння (на беларускiм матэрыяле яна прасочваецца ў леген дах i казках). Разам з тым дрэвы рэпрэзентан ты Д. ж. звязвалiся і са «злым» па чаткам i ўспрымалiся як локус дэма нiчных iстот (лесавiка, русалкi, чор та, увасабленняў хваробаў ды інш.). Такая амбiвалентнасць тлумачыцца тым, што Д. ж. можа выяўляць не толькi ўзыходзячую жыццёвую лiнiю, але i звязвацца з адмоўным складні кам дыхатамii жыццё/смерць. Падоб ныя ўяўленнi знайшлi пэўны адбiтак у этыялагiчных мiфах пра названыя дрэвы, паўстанне якiх малюецца як вынiк метамарфозы чалавека. Пры гэтым звяртае ўвагу факт дачаснай абарванасцi чалавечага жыцця, якое знаходзiць працяг у iншай форме дрэве (параўн. матывы беларускiх ба ладаў: «Яго бацька моцна скляў, // Яго конiк гарой стаў. // А сядзельца ка менем, // Ён, малады, яварам», «Не сячы, мой татулька, // Пры дарозе бя розы... // Пры дарозе бяроза Я сама маладзенька», цi вераванне: «Нахiлiў шыеся над вадою вербы гэта пра клятыя Богам тыя мацеры, што стра цiлi сваiх дзяцей»). Шырока вядомыя таксама матывы беларускiх баладаў пра загубленых закаханых, якiя пра цягваюць кахаць адзін аднаго ў вы глядзе дрэў, што, вырасшы з магiл, сплятаюць свае галiны. Каля дрэваў, якія сiмвалiзуюць Д. ж., здзяйснялiся абрады, развязвалiся важныя маральнаправавыя пы таннi. У фальклорных творах прысут насць такiх дрэваў служыла сродкам вылучэння, месца i надавала асаб лiвую вызначанасць падзеям, што ад бываліся каля дрэва. А ў велiчальных песнях узвялiчвала тых людзей, якiм яны спявалiся. З цягам часу воб раз Д. ж. пачаў фармалiзавацца, улу чацца ў формулы паралелiзму, набы ваць чыста эстэтычнае значэнне.