Интересные ссылки

Дрэва аблуднае

Паводле народ ных уяўленняў, нейкае асаблiвае па валенае бурай дрэва, пераступiўшы праз якое чалавек абавязкова за блудзiцца нават у малым, знаёмым з дзяцiнства лесе. Прытым гаворка iдзе не пра частковую страту арыентацыi, а такую сiтуацыю, калi ў галаве «не шта перакруцiцца» задам наперад. Так, гледзячы на сонца i ўсведамляю чы, што з лесу яму трэба вяртацца на поўдзень, чалавек па нутраному ней каму сапсаванаму компасу iдзе ў су працьлеглы бок, а бывае, што ажно супрацiўляецца, калi знаёмы хоча яму дапамагчы. Нават дайшоўшы да сва ёй вёскi, чалавек не пазнае знаёмыя мясціны, пакуль які арыенцiр (дрэва, масток, крыж, каплiца ды iнш.) не «адверне» ў галаве, i ўсё стане на свае месцы (паводле паведамлення жыхаркi Мядзельскага рна).