Интересные ссылки

Дрэва

У міфалогіі ка мель Д. асацыюецца з сярэдзінным светамзямлёй, а цэлае Д. у міфа лагічнай мадэлі свету ўяўляе ўні версальны сімвал, які абядноўвае ўсе сферы космасу. Культ Д. звязаны з культамі аба гаўлення прыроды. Паводле бела рускіх паверяў, у Д. часта пасяляла ся чалавечая душа, Д. могуць хадзіць, размаўляць, ператварацца ў чалаве ка. Калі Д. сякуць, то з яго цячэ кроў і чуюцца стогны. Некаторыя Д. ле чаць хворых (ліпа блізу в. Капланцы Бярэзінскага рна, дуб блізу в. Цар кавішча Ушацкага рна). Да ХХ ст. захавалася абрадавае кармленне Д., асабліва бяроз (ім насілі хлеб соль, за горнутыя ў палатно, лён, грошы). У беларусаў захавалася памяць аб «стоярусавым дрэве» вельмі небяс печным. Яно вырастала на лясных пе ракрыжаваннях і магло ператва рыцца ў чалавека. Святымі Д. лічыліся таксама бортныя Д. Вялікай пашанай у беларусаў карыстаўся дуб. Папулярнаю таксама была хвоя. Пісьмовыя крыніцы XVII ст. згадва юць паклонную «Марыну сасну» і «Га ляшову сасну» на Віцебшчыне. Паблі зу шырокавядомага Сцёпкаменя ля вытокаў р. Вяллі расце сасна Куліна, якая лічыцца жонкай каменя Сцяпана. Паклоннымі зяўляюцца Француз ская сасна на кургане блізу в. Узрэч ча Глыбоцкага рна, сасна у в. Ста рыца на Случчыне, у г. Ліда, блізу в. Шаршуны ў наваколлі г.п. Радашко вічы Маладзечанскага рна ды інш. Культавыя ліпы растуць блізу в. Кап ланцы Бярэзінскага рна, на выспе во зера Неспіш на Браслаўшчыне, у Жы ровіцах Слонімскага рна, і груша блізу в. Збляны Лідскага рна. Рабі на ў беларускіх паверях лічыцца помслівым Д. хто яе зломіць ці сся чэ, то неўзабаве памрэ або ў яго хаце будзе нябожчык. Шмат паверяў звя зана таксама з асінай, вярбой, клёнам ды іншымі Д.