Интересные ссылки
грунт антикоррозионный, здесь.

Дрыгавiвы

Адно з летапiсных плямёнавых абяднанняў усходнiх славян. Упершыню згадана ў Х ст. Канстанцiнам Парфірагенетам, якi называе Д. у лiку славянаў, што пла цяць данiну кiеўскаму князю. Апошнi раз летапiсы згадваюць Д. у 1149 г. Д. займалi тэрыторыю ад Прыпяцi да лiнii Барысаў Лагойск Заслаўе, вярхоўi Нёмана, на ўсход да Дняпра i на захад да Выганаўскiх азёраў. У археалогіі этнiчнай прыкметай Д. лi чацца металёвыя зярнёныя пацеркi. Iснуюць розныя меркаваннi наконт паходжання этнонiма Д.: ад беларус кага слова дрыгва «балота», ад лiтоў скага drлkti «сырэць, рабiцца вiльгот ным»; ад слова дрыжэць; ад паганскага культу Дрыгваў балотных багiняў. Г. А. Хабургаеў лiчыць, што назва Д. мае балцкую аснову i славянскi суфiкс iчы. Лiтоўскi лiнгвiст С. Каралюнас мяркуе, што назва Д. мае балцкую эты малогiю ад кораня drig/drug «свет лы, яркi» (г. зн. найвышэйшай, нябес най светласцi i яркасцi). З такой этымалогii i з пазнейшай тэндэнцыi ўжывання тэрмiна gudas (якi мае та кую ж семантыку) можа вынiкаць, што этнонiм з коранем на drig/drug узнiк як азначэнне больш паўднёвага цi паўднёваўсходняга ў дачыненні да iн шых балцкiх плямёнаў этнасу, якi жыў у кiрунку ўзыходу сонца.