Интересные ссылки

Доля

Доляшчасце, адно з вельмi старых уяўленняўперсанiфiкацый, што мiфалагiчным спосабам тлума чаць прадвызначанасць чалавечага лёсу, яго разнастайнасць, шчаслiвыя i нешчаслiвыя яго вырашэннi. У iндаеўрапейцаў Д. i Бог першапачат кова азначалi тое самае. Беларуская бажба «далiбог» пацвярджае гэтае адзiнства цi злучанасць Д. i Бога. У фальклорнай спадчыне беларусаў вобраз Д. прысутнiчае ў творах вельмi часта. Паводле традыцыйных уяўлен няў, чалавек надзяляецца Д. пры нараджэннi, прытым Д. яго надзяляе мацi або найвышэйшыя сiлы, якiя сiмвалiзуе Бог. Д. дастаецца яму нiбы з падзелу (ёсць i значэнне Д. як часткi нечага цэлага: «атрымаў сваю Д. спад чыны», «унёс сваю Д. у агульныя вы даткi» i да т. п.), прытым чалавек не заўсёды гэтай Д. задаволены. Д. можа быць добрая або лiхая, шчасная цi няшчасная, горкая, слезавая, як пра гэта гаворыцца ў вуснапаэтычных творах: «Адна матка нас радзiла, адна гадавала, // Чаму ж яна ня роўную нам дольку давала? // Табе дала, мой бра цятка, долю хлебавую, // А мне дала, мой брацятка, долю слезавую» (Запiс аўтара, Мядзельскі рн.) У песнях розных жанраў, пра заiчных творах часта выступае Бог як надзельнiк, давальнік Д.: «Усякаму дзераўцу Бог лiсточак даў, // А мне, маладзенькай, Бог долi не даў». У радзiннай (хрэсьбiннай) паэзii таксама вылучаецца цэлы раздзел песняў пра Д. Добрую Д. немаўляцi даюць бабкапавiтуха, кум з кумою або просяць яе ў Бога. Сярод розных доляў найбольш важныя тры «хле бавая», «грашавая» i «вянчальная», што азначала матэрыяльны дабрабыт i сямейнае суладдзе. Згадваюцца так сама долi «збожжавая», «багатырс кая», «свабодная», «здаравейка». У беларускiх праклёнах чалавеку зы чаць благой Д.: «Каб табе лiхая доля!», «Хай яму горкая доля, як ён мяне на палохаў!» ды iнш. Такiм чынам, Д. уяўлялася амбiвалентнай, магла быць добрай i благой. Эквiвалентам «доб рай Д.» часам разумеецца проста «Д.», а благой Д. адсутнасць Д., «нядо ля», бяздольнасць: «Чаму я такая бяз дольная?», «бяздольная сiротка», «бяз дольнiк» ды iнш. Мiфалагiчнае паданне пра Д., да кладней пра сам працэс надзялення чалавека Д. дзесьцi ў нябачаных звы чайным зрокам сферах, занатавана А. К. Сержпутоўскiм. «Добрая доля, та й жытка добрая» такiм сцверджаннем выслоўем пачынаецца гэтае паданне. Змест яго палягае ў наступным: у вынiку божай волi добрая бяздзетная кабета, што с пашанай паставілася да жабрака, раптам зацяжарыла i па парадзе дасведчаных жанчын у канцы цяжарнасцi выканала пэўныя ма гiчныя чыннасцi, каб даведацца, каго народзiць сынка цi дачушку. У не звычайным сне душа будучай мацi да лёка адляцела ў прастору i ўбачыла, як тры долi ў выглядзе трох гожых дзяўчын вырашалi, каму з iх служыць яе сынку. Значэнне кожнай долiпа ненкi сiмвалiзавалi вянкi на iх галовах: з калючых траў лiхая Д., з галiнак дрэў, вецця Д. рыбака i паляўнiчага, з каласоў i кветак шчаслiвая Д. гас падара. Каму быць з хлопцам, самi долi вырашалi гуляючы. Высока ўгору бы ла падкiнута кветка з вянка добрай Д., кожная доляпаненка iмкнулася яе злавiць. (Дакладна па правiлах дзi цячай гульнi: «Хто першы схопiць, таму й будзiць».) Схапiла кветку ўсё ж самая гожая доляпаненка, яна i забяс печыла шчаслiвае жыццё хлопцу. Такiм чынам, тут праводзiцца думка, што Д. чалавеку трапляе як бы выпад кова з гульнi таемных сiлаў пазасве ту. Чалавек усё ж iмкнуўся ўплываць на грозную стыхiю, ён выкарыстоўваў магiчныя рытуалы, замовы, звароты непасрэдна да Бога як трымальнiка ўсiх лёсаў. Так нашы продкi iмкнулiся забяспечыць сваiх нашчадкаў добрай Д. Выходзiла, аднак, «Така доля, як у небе столя» (прымаўка).