Интересные ссылки

Чур

Адзiн з найбольш спрэчных тэанiмаў славянскага пантэону. Аднак беларускiя вераваннi дазваляюць прыпiсваць яму рысы дамавiка, продка, апекуна пэўнай замкнёнай прасторы, асвечанага права ўласнасцi, г. зн. апекуна    роду. Прыцягненне лiнгвiстычных (у тым лiку этымалагiчных) дадзеных сведчыць аб пераважна  хтанiчным характары гэтага персанажа (гл. лексему шчур «продак», «пацук», «ластаўка», «пячкур» ды iншыя хтанiчныя жывёлы). Шматлікія мянушкі кшталту: чурка дзікун; чурылка замарашка; чурыла пудзіла, брудны, неахайны, нелюдзім ды інш., маюць агульнай семаю паказанне на непадобнасць, вылучанасць, чужасць, рэлятыўнасць да «таго» свету ў шырокім разуменні гэтага паняцця. Магчыма, тыпалагiчна i генетычна роднаснымi Ч. зяўляюцца такiя вобразы беларускай мiфалогii, як Чурыла, чорт i Яшчур. Падкрэсленне iх актыўнай любоўнай энергii (гл. наяўнасць у лексемы чур яшчэ аднаго значэння полавыя органы, penis, што таксама абумовіла «адганяльную» семантыку воклічаў «чур мяне» і пад.) невыпадковае на фоне наяўнасцi гэтай жа якасцi ў iх магчымых правобразаў  продка/ прашчура i змея. Найменне «чуры» мае гульня ў хованкi, на Смаленшчыне гэтая гульня наагул мела назву «в похоронки». Часам узаемазвязваюцца iмя Ч. i  найменнi знакаў мяжы  чуркi, чурбана. Iзноў жа на роўнi мовы лексемы накшталт шчураня  «праўнук», курва  першапачаткова «жанчына, якая сужыцельствуе з усiмi мужчынамi роду», чурка  «пазашлюбнае дзiця» ды iншыя актуалiзуюць у вобразе Ч. яго асноўныя iдэi  iдэi роду. Вядомыя воклiчы «Чур я! Чур мяне!», магчыма, сваiм паходжаннем звязаны з уласна першадзеяннем акрэсленнем колам магiчным, якое тлумачыць i дзеясловы кшталту цурацца, адцурацца  «выдалiць за межы роду, за родавую рысу, адзнаку».