Интересные ссылки

Дождж

Атмасферная зява, ад якой залежыць рост раслін і ўраджай. Згод на з рэканструкцыяй асноўнага міфа, Д. ідзе пасля перамогі Бога Навальні цы над Змеем. У старажытнаіндыйскіх рытуальных тэкстах цар у якасці ўва саблення Бога Грымотніка забівае свайго рытуальнага праціўніка і тым самым выклікае Д., забяспечваючы росквіт краіны. Пашыраны фальк лорны сюжэт, калі Д. затапляе без законнае месца, дзе жывуць кепскія людзі. Беларусы лічаць, што Д. пасы лае святы Iлля (хрысціянскі заменнік Перуна). Найбольшай сілай уздзеян ня пры выкліканні Д. валодае «бога ва сірата» (напрыклад, 9 удоў пры падважванні Дажбогава каменя на Лагойшчыне). З паходжаннем Д. ад Грымотніка звязана беларускае па вере, што для выклікання Д. трэба забіць жабу (адна з жывёл Грымотні ка). Але хутчэй за ўсё погляды на тое, што Д. пасылае Грымотнік, зявіліся пазней, у часы патрыярхату. Больш раннімі трэба лічыць уяўленні, што Д. пасылае багіня неба. У арыяў Iндыі Д. называлі нябесным малаком. Жа ночыя грудзі і воблакі абазначаліся ў санскрыце тоесна. У раннеземляроб чых культурах неаліту і энеаліту бал канадунайскага рэгіёна вядомыя знаходкі гліняных жаночых статуек, дзе з грудзей уніз цякуць патокі. З та гачаснымі абрадамі выклікання Д., як лічаць некаторыя даследнікі, звяза ныя знаходкі чатырохгрудых пасудзін (напрыклад, у трыпольскай культуры на Украіне). Часам пары змей, што спляліся ў клубок, размяшчаюцца каля грудзей на жаночых статуйках, што абядноўвае змяіную тэму з тэмай Д. у адзін семантычны комплекс. З Д. асацыяваліся валасы і грэбень, рас чэсванне валасоў грэбенем. У некато рых мясцінах Д. успрымалі як слёзы багіні неба. У мiфалогii механiзмам выпадан ня Д. кiравалi звычайна заложныя ня божчыкi (тапельцы, самагубцы), якiя належаць да хтанiчнай сферы. Часта Д. выступае як сляды ад плачу бо жышча, святых цi сiротаў або вада, што сцякае з адзення тапельцаў. Д. пры сонцы называюць сляпым, сонеч ным, цыганскiм, свiным, заячым ды iнш. У Мiнскай губ., калi iшоў сляпы Д., казалi, што гэта плача ведзьма. Абрады выклiкання Д. вядомыя амаль усiм народам свету. Палескi аб рад выклiкання Д. змяшчае мноства рытуальных дзеянняў i забаронаў магiчнага кшталту: абход (абворван не) вёскi, поля, храма цi калодзежа (звычайна тры разы); аранне дарогi, тканне спецыяльных ручнiкоў i выраб крыжоў, якiя ставiлiся на ростанях або каля калодзежа, рытуальныя дзеяннi над магiламi нячыстых ня божчыкаў, што лiчылiся прычынай засухi; аблiванне вадой, разбурэнне мурашнiкаў, забойства вужоў i жаб i вывешванне iх скурак на дрэвах; разбiванне гаршкоў, вылiванне бар шчу ў калодзеж.