Интересные ссылки

Дняпро

Непр, адна з найбольш буйных рэк Беларусi i Усходняй Еў ропы, вобраз якой займаў вялiкае мес ца ў беларускай i ўсходнеславянскай мiфалогii i фальклоры. Этымалогiя звязана з агульнаiндаеўрапейскай на звай для азначэння вады (параўн. на звы iншых буйных рэк рэгiёна: Дунай, Днестар, Дон; таксама i шматлiкiя паралелi з усяго iндаеўрапейскага рэгiёна: ст.iнд. боства водаў Дану, авест. danu «плынь»). У Беларусi пашыраны паданнi аб паходжаннi Д. ад розных жывых iстотаў сына мiфiчнага цара, сабак Стаўры i Гаўры. Перад намi вельмi старадаўнi пласт мiфалагiчных уяў ленняў, паводле якіх усе прыродныя абекты паходзяць ад першапачатко вых боскiх цi незвычайных iстотаў. Усе паданнi аб паходжаннi Дняпра маюць дастаткова выразныя кас малагiчныя рысы i звязаныя са старажытнымi мiфалагiчнымi сю жэтамi, хоць iх афарбоўка можа на лежаць i да Сярэднявечча. У паданнi аб паходжаннi беларусаў гаворка iдзе пра стварэнне Сусвету i рассяленне беларусаў, якое было звя зана з дамоваю: яны зоймуць тыя землi, якiя за дзень аббягуць сабакi Белаполя родапачынальнiка бела русаў. Стаўры i Гаўры кiнулiся ў роз ныя бакi, а па iх слядах пацяклі дзве ракi Д. i Дзвiна. У паданнi «Сож i Дняпро» мы так сама бачым касмалагiчную карцiну. Старому цару Рыдану (іншая назва Дзвіны) належыць стары замак на ўзгорку з 12 дзвярыма. Таксама ён ва лодае залатой каронай, якая па раўноўваецца з Сонцам. Менавiта яна i зрабiлася прычынай усiх бедстваў. Суседнiя валадары падманам захапiлi карону, i тады за iмi пагнаўся сын Ры дана Д., а наўздагон за iм, каб да памагчы прабiцца праз скалiстыя горы, Сож. Потым па неасцярож наму слову бацькi ўсе ўтрох разлiлiся вадою. Таксама пра спаборнiцтва Няпра (Дняпра) i Сажа апавядае паданне «Аб Сожу i Непрэ». Але тут ужо на зіраецца страта грунтоўных матываў падання (напрыклад, зусiм не абумоў лена мэта адпраўлення братоў у да рогу) i, акрамя таго, бачна i магчы мая прывязка да падання бiблейскага матыву аб падмане сляпога бацькi. Звязаны з Д. i паданнi пра тое, як нехта хоча спынiць раку, яна абы ходзiць перашкоды, але ў вынiку ро бiцца вельмi звiлiстай.