Интересные ссылки

Дзяжа

Роля Дз. у этнакультурным аспекце абапiраецца на багаты семiя тычны фон уласна хлеба. Акрамя таго, сiмволiка Дз. расшыфроўваец ца з улiкам апазiцыi мужчынскi/жа ночы. У шматлiкiх рытуалах Дз. увасабляе жаночае чэрава, адпаведна рост плоду, дзiцяцi атаясамлiваецца з падыходам, падыманнем цеста. Таму Дз. становiцца культурным эквiвалентам жанчыны наагул, цяжарнай у прыватнасцi, i пачынае выкарыстоўвацца ў абраднасцi, на кiраванай на магiчнае спрыянне на раджэнню. Паўсюль на Дз. саджалi нявесту i парадзiху ў час цяжкiх ро даў, у Дз. на цеста клалi хворае дзiця i да т. п. Як сцвярджае А. Л. Тапаркоў, глы бiнная семантыка саджання на Дз. звязана з тым, што ў самы небяспеч ны пераходны момант абраду чалавек далучаецца да сiлы, якая дапамагае яму пераадолець «стадыю лiмiналь насцi». Пры гэтым чалавеку i яго роду перадаюцца якасцi, якiя асацыююц ца з караваем, Дз., цестам: доля, ба гацце, вытворчыя магчымасцi. Дз. уваходзiць у структуру некато рых каляндарных абрадаў, iснуе на ват самастойны рытуал ачышчэння Дз., якi мае назвы «дзяжа гавее», «дзя жа да споведзi пашла», прымеркава ны да Перадвелікоднога тыдня. Каб паспрыяць удаламу выпяканню хле ба, прытрымлiвалiся цэлага шэрагу забаронаў i прадпiсанняў убiвалi ў Дз. нож, асцерагаліся ставiць на го лую лаву, рабiлi Дз. з грамабою. Прыналежнасць Дз. да кола эле ментаў, звязаных з хатнiм вогнiшчам, прадвызначыла яе ахоўныя якасцi. З дапамогай Дз. шукалi тапельцаў, у яе глядзелi, каб не баяцца нябожчыкаў; каб уратавацца ад гарэзаў Дамавiка, накрывалi свечку Дз. i хуценька падымалi пры яго зяўленнi. Менавiта Дз., як i хлеб, зерне, ставiлi на тое месца, дзе ляжаў нябож чык. Гэтая рытуальная дзея можа быць вытлумачана ў тым жа кантэкс це, што i забiванне Кашчэя яйкам, а Бабы Ягi таўкачом, а менавiта ў рэ чышчы iдэi перамогi смерцi патэн цыямi новага жыцця. Беларусы ўносiлi Дз. у новую хату, бо верылі, што ў гэтым прадметным сiмвале запачаткаваныя iдэi дастат ку i дабрабыту.