Интересные ссылки

Дзяды

Свята беларускага народна га календара, звязанае з памiнаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай мiфалогii Дз. называюць таксама душы продкаў. Дз. адзначаюцца некалькi разоў на год: масленiчныя, радаўнiцкiя, траецкiя (духаўскiя або стаўроўскiя), пятроўскiя, змiтраўскiя. Восеньскiя Дз. (Змiтраўскiя, Вялiкiя, Асянiны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры) самыя галоўныя. Яны адзначаюцца ў лiстападзе, але ў розных рэгiёнах у розныя днi (Мiхайлаўскiя Дз., Пi лiпаўскiя Дз., Змiтраўскiя Дз. ды iнш.). У цэнтры абраду вячэра ў па мяць памерлых сваякоў. Рытуал Дз. у найбольш архаiчнай форме захаваў ся толькi ў беларусаў. У гэты дзень усе хатнiя мылiся ў лазнi i пакiдалi крыху вады i венiк для Дз. Не шкадуючы прыпасаў, гатавалi вячэру. Продкаў трэба было добра па частаваць, а потым i павесялiць, iначай яны нашлюць неўраджай i роз ныя няшчасцi. У некаторых мясцiнах на рытуал запрашалi гасцей (звычай на сваякоў, суседзяў, а часам i жаб ракоў). Перад тым як сесцi вячэраць, гаспадар тры разы абыходзiў са свеч кай стол, адчынялi вокны i дзверы i клікалi па iмёнах продкаў. У розных мясцінах на стол ставiлi розную колькасць страў дзе цот ную, дзе няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць), але, нягледзячы на гэта, у некаторых вёсках дазвалялася зесцi толькi тры стравы i выпiць тры чаркi. Сярод страў былi варанае i смажанае мяса, блiны, клёцкi, кiсель, гарох з мака вым малаком, крупнiк з грыбамi або рыбай, верашчака з каўбасой ды iнш. На стол ставiлi так званыя Дзедаўс кую чарку i Дзедаўскую мiску, куды кожны з прысутных адлiваў напоi i адкладаў ежу. У час вячэры гаварылi толькi пра продкаў, успамiналi iх учынкi, парады. На Дзiсеншчыне выпiсвалi з сямейнай хронiкi памер лых i ўпiсвалi нованароджаных. Пас ля вячэры гаспадар казаў: «Святыя Дзяды, вы сюды прыляцелi, пiлi, елi, ляцiце ж цяпер да сябе!» У многiх мяс цiнах на стале пакiдалi рэшткi страў, бо лiчылася, што душы продкаў бу дуць частавацца яшчэ да ранiцы. Ча сам пасля вячэры весялiлi Дз. Былi песнi, пляскi, маскарады. Пасля закан чэння вячэры свечку тушылi хлебнай скарынкай або блiнам. Iснавала пры кмета: калi дым пойдзе ўверх доб ра, а калi нахiлена, асаблiва ў бок дзвя рэй, то ў сямi нехта памрэ. Паводле паверя, калi не спаць ноч пасля Дзе давай вячэры, то можна ўбачыць Дз. У некаторых раёнах Беларусi на Дз. наведваюць могiльнiкi робяць прыклады (нарубы, церамкi, камен ныя плiты), абкладаюць магiлы дзiр ваном, камянямi, ставяць крыжы. Пасля на магiлах пакiдаюць пачас тунак. Часта ў гонар кожнага памер лага запальвалi асобнае вогнiшча. З дому з печы прыносiлi гарачыя ву голлi, якiя насыпалi на магiлы, а гаршкi разбiвалi ўшчэнт. Гл. такса ма Дзед.