Интересные ссылки

Дзявочная гара

Разнавiднасць этнаграфiчнаархеалагiчных пом нiкаў у выглядзе культавых узгоркаў, гарадзiшчаў i iншага, якiя ўшаноў валiся з часоў паганства. Узгоркi з назвай накшталт Дз. г. часта сустракаюцца на славянскiх землях: Дз. Г. блізу Смаленска, у Трыполлi на р. Дняпро, Сахноўцы на р. Рось, на р. Лыбедзь (Украiна), Дзевiн у Празе, Хебе, Мiмоне, на р. Дыя (Чэхiя), на р. Дунай (Славакiя), у Балгарыi ды iнш. Паводле меркаван ня расiйскага даследніка паганства i археолага Б. Рыбакова, Дз. г. маглi быць звязаны з культам «жаночага бо жышча, багiняйдзевай, што панесла ва ўлонні сваiм», якая зяўлялася па пярэднiцай хрысцiянскай Божай Ма цi Дзевы Марыi. Часта з такiмi ўзгор камi звязвалi вельмi старажытныя рытуальныя традыцыi i паданнi, якiя генетычна паходзiлi ад культу багiнi кахання. У часе археалагiчных дасле даванняў некаторых помнiкаў выс ветлена, што, напрыклад, у цэнтры Дз. г. у Трыполлi знаходзiўся ахвяр нiк печ пачатку нашай эры з 9 паўсферычнымi секцыямiпаглыблен нямi. На думку Б. Рыбакова, лiчба дзе вяць у спалучэннi з жаночай назвай свяшчэннай гары можа быць звязана з 9 месяцамi цяжарнасцi. На Дз. г. у Сахноўцы знойдзена скiфская залатая пласцiна з выявай свята ў гонар ней кай жаночай багiнi. Ахвярнiк пач. Х ст. (час рэстаўрацыi паганства пасля раз грому Вялiкамараўскай дзяржавы) з 9 ямамi выяўлены на гарадзiшчы Па ганскае ў Маравii. Блізу яго знаходзяц ца 2 гары з назвай «Дзевiн» i р. Дыя («багiня»). Дз. г. ушаноўвалiся да ХХ ст., пра што сведчыць, напрыклад, традыцыя ўстаноўкi драўляных кры жоў на Дз. г. у Сахноўцы. У Беларусi вядома некалькi пом нiкаў з назвай Д. г. У першай палове XIX ст. З. ДаленгаХадакоўскi згадваў аднайменнае гарадзiшча ў ваколiцах в. Любанiчы (цяпер Кiраўскi рн). Гарадзiшча Дзявочая гара зафіксава на блізу в. Фралова (Гарадоцкi рн). На ўскраiне Лагойска знаходзiцца га радзiшча з семантычна блiзкай наз вай «Паненская гара», дзе выяўле на керамiка ранняга жалезнага веку. Вядома паданне пра дзяўчыну, якая загiнулатам,выкарыстанаепотымВ.Ду нiнымМарцiнкевiчам у вершаванай аповесцi «Вечарнiцы» (1855 г.). Гарадзiшча Дз. г. размешчана ў г. Мсцiславе, на правым беразе р. Віхры. Пра гару захавалася паданне, што яна нiбыта была насыпана дзяўчатамi. Як i назва помнiка, яно сведчыць пра пэў ную сувязь з культам паганскага жа ночага божышча, багiнiдзевы. У 1960 г. Л. В. Аляксееў зрабіў археала гiчныя раскопкi помнiка (у паўднёвай частцы пляцоўкi i на вале). У маце рыку выяўлена прастакутная яма (без знаходак) i другая неглыбокая i бяс форменная (каля нутранога паднож жа вала), у якой знойдзена некалькi лобных цi цемянных касцей малень кага дзiцяцi. Верагодна, гэта былi рэшткi ахвярапрынашэння (дзiцячыя чарапы выяўлены таксама каля Бабiнай гары пад Трахтэмiравам на Украiне, аднак гэтая гара, як мярку юць, прысвячалася не багiнiдзеве, а багiнi ўраджаю i лёсу). Пра паганскi звычай прынясення ў ахвяру дзяцей згадваў у XII ст. i Кiрыла Тураўскi. На мацерыку залягае керамiка перы яду ранняй бронзы, але асноўная ча стка знаходак належыць ранняму жа лезнаму веку (днепрадзвiнская i зарубiнецкая культуры). Трапляюцца асобныя знаходкi перыяду Кiеўскай Русi i сярэдзiны XVII ст. Дз. г. ёсць i на мяжы Валожынска га i Маладзечанскага рнаў, побач з в. Дуброва. Яшчэ ў 1881 г. апублi кавана паданне, паводле якога на га ры закапана жывая дзяўчына i разам з ёй пахаваныя два хлопцы, якiя загiнулi ў часе спаборнiцтва за права стаць яе мужам. Там жа ляжаў вя лiзны камень, на якiм нiбыта сядзела дзяўчына, калі юнакі дужаліся. У 19871990, 1992 гг. археалагiчнае вывучэнне гары праводзiў Э. Зай коўскi. Культурны пласт адсутнiчае, але на самай гары маецца каля двух дзесяткаў курганоў, 9 з якiх былi рас капаныя. Два большыя курганы складзены з камянёў, перасыпаных зямлёй, астатнiя насыпаны з зямлi i ўнiзе абкладзеныя вянком з камянёў Пахаваннi размешчаны ў асноўным у падкурганных ямах, арыентаваных галавой на захад (з некаторымi ад хiленнямi). Знаходкі (упрыгожаннi i керамiка) датуюцца другой паловай XI пачаткам XII ст., частка рэчаў (бранзалет з зааморфнымi канцамi) мае балцкае паходжанне. Калi лi чыць Дз. г. сiмвалам культу багiнi ка хання i ўрадлiвасцi, а большасць курганоў рытуальнымi паха ваннямi жрыц, то можна згадаць апiсанне старажытнарымскiм аўта рам Тацытам святога гаю багiнi плоднасцi ў аднаго з плямёнаў лугiяў (захад Польшчы). Тацыт прыводзiў звесткi, што той асяродак культу (святы гай) абслугоўваў жрэц у жа ночым адзеннi, жанчыны былi жры цамi. Штосьцi падобнае, вiдаць, маг ло быць i на Дз. г. (у большых курганах пахаваны мужчыны, астат нiя пахаваннi жаночыя). Да нядаў няга часу на гары святкавалi Ку палле, што можа быць звязана з традыцыяй выкарыстання Дз. г. у паганскiя часы. Магло быць і так, што некаторыя са згаданых узгоркаў першапачатко ва мелi назвы, якiя паходзяць ад балц кага dievas «бог», dievikas «боскi» (гл. Дзіевас), а пазней адбылася iх паўтор ная этымалагiзацыя да блiзкага па гу чанні слова «Дзявочая».