Интересные ссылки

Дзiк

Вяпрук, парсюк, у мiфалогii меў розныя значэнні. Дз., парсюк быў сiмвалам сонца. Магiчны характар мелі ахвярапрынашэннi свiннi ў час рымскiх сатурналiяў. Абрадавае пая данне свiнiны заклiкана прывесцi да ўрадлiвасцi i дастатку. Звязана гэта было з тым, што свiння асаблiва пладавiтая жывёлiна. У старажытных грэкаў яна адыгрывала вялiкую ролю ў кульце Дэметры. У ахвяру Дэмет ры прыносiлi парасят, мяса якiх аддавалi жрацу, што праводзiў рыту альнае ворыва. Мяса клалi на алтар, змешвалi з зернем i апускалi ў бараз ну. Мяса (пераважна свiнiна) ас ноўная ежа на Масленiцу, калi елi шмат для таго, каб магiчным чынам забяспечыць дастатак. У германскiх казках Фрэйр у калядную ноч вы праўляўся на неба на вепруку. На дум ку А. Голана, назва Д. v.p.r. паходзiць ад слова, якое абазначала фалас. У XI ст., паводле Тытмара Мерзенбург скага, у палабскiх славян iснавала па данне, што блізу свяшчэннага горада Радагошчы (Рэтры) часамi «падыма ецца з возера вялiзны Дз. з белымi, блiскучымi ад пены iкламi, перапоў нены радасцю, жахлiва валяецца ў ба лоце i прадказвае гэтым, што чакаец ца цяжкая, бядотная i працяглая унутраная вайна». Акрамя функцыi ўрадлiвасцi ў многiх мiфалогiях Дз. лi чыўся сiмвалам баявой магутнасцi. У гамераўскiм i старажытнагерманскiм эпасах апiсваецца баявы знак «га лава Дз.» на шлеме воiна. Паводле мiфаў некаторых народаў (хеты, грэкi, кельты), у Дз. або свiней пера твораны людзi за грахi. У Беларусi на помнiках культуры штрыхаванай керамiкi i днепра дзвiнскай культуры (раннi жалезны век) трапляюцца амулеты з iклаў Дз., а яшчэ раней такiя рэчы былi харак тэрныя для насельнiкаў паўночнабе ларускай культуры (познi неалiт ранняя бронза). Згодна з Тацытам, эстыi або айсты (старажытныя балты) пакланялiся прамацi багоў i на знак адрознення свайго культу насiлi на сабе выявы Дз., якiя iм замянялi зброю i ахоўвалi нават у гушчы вора гаў. Падчас раскопак раннефеадаль ных гарадоў i некаторых пахаванняў таксама знаходзяць амулеты з пра свiдраваных iклаў Дз. У беларускiм фальклоры ёсць паданні, што свiння, рыючыся ў зямлi, дарылася да крынi цы, якая паслужыла вытокам пэўнай ракi (напрыклад, Бярэзiны).