Интересные ссылки

Дзiевас

Дзнеўс, Дэйвс, вярхоўны бог балцкага пантэона (літ. Dievas, лат. Dievs, прус. Deiws), персаніфіка цыя светлага дзённага неба. У латы шоў ён меў таксама імя Debestevs або Debess tevs «бацька неба», што пе раклікаецца і з беларускім Небабаць ка. Дз. адзін з найбольш архаічных персанажаў у міфалогіях блізка ўсіх індаеўрапейскіх народаў. У міфалогіі балтаў вобраз Дз. даволі аморфны, ча сам ён выступае як бог наагул, што было замацавана і хрысціянскай тэр міналогіяй. Ад суседніх балтаў гэты персанаж, прынамсі, яго імя, трапіў і ў народную культуру беларусаў. Так, у Дзятлаўскім рне Гродзенскай вобл. быў вядомы камень з выемкамі з на звай Дзево блюдас «блюда бога». Вя дома ў нас было і другое імя Дз. Акопірнас (з прус. Акапірмс «самы першы»). Цікава, што ў паданні пра ЖалгіўнаКаралюса, вужынага кара ля, апошні названы родным братам Акопірнаса. У балцкіх народаў Дз. былі прысвечаныя шматлікія пагоркі, што зяўляецца яго натуральным мес цам знаходжання. З увагі на гэта мож на меркаваць, што ў шэрагу выпад каў вядомыя ў Беларусі ў розных мясцінах так званыя Дзявочыя горы могуць захоўваць сляды колішняга ўшаноўвання гор Дз., якія пазней у выніку дээтымалагізацыі былі пера вытлумачаны як Дзявочыя або Па ненскія. Не выключана таксама, што ў запісаным на Тураўшчыне выразе «дзевоча ноч» у значэнні «зорная, ме сяцавая ноч» яшчэ захоўваюцца глу хія нагадкі на даўнейшае значэнне імя Дз. «светлае, яснае неба».