Интересные ссылки

Чума

Мор, Марб, Чорна болнзнь, Чорна боль, Чорная нймач, дэманалагiчная постаць хваробы. У  параўнаннi з персанiфiкаванымi постацямi такiх хваробаў, як    Воспа, Лiхаманка, Халера, Ч. уяўлялася ў вобразе чорнай жанчыны, паветранай iстоты, стыхii, якая валодае вогненнымi стрэламi. Пры наблiжэннi да абранай мясцовасцi Ч. ператвараецца ў цёмную   птушку (пугача цi   саву) i, носячыся ў паветры, вызначае сабе ахвяры. Пры пераследзе якоганебудзь чалавека Ч. стогне i клiча яго па iменi, каб падарожнiк азiрнуўся назад. Аднак чалавек павiнен, не азiраючыся, iсцi з малiтваю наперад, iначай смертаносная красуня пратне яго сваёй стралою, чорная атрута разальецца па крывi, i   смерць занясе над iм сваю руку з касою. Складкi белага адзення Ч. шырока развяваюцца i закрываюць ззянне месяца. Ч. не пераносiць пеўневага крыку i сабачага брэху, i таму ўсюды, дзе яна пануе, сабакi перастаюць брахаць, а спеў пеўня робiцца хрыплы.