Интересные ссылки

Дзiвасiл

Жываснл (Inula helenium L.), буйная шматгадовая травянiстая раслiна (да 2 м вышынi) з вялiкiм шур патым лiсцем, жоўтымi кветкамi i тоў стым карэннем, шырока выкарыстоў ваецца ў народнай медыцыне. Разводзiцца ў садах як лекавая i дэка ратыўная раслiна, сустракаецца ў здзiчэлым стане на ўсёй тэрыторыі Беларусi. Шырокая ўжытковасць Дз. як лекавага сродку (ён прымяняецца «ад усiх хвароб», асаблiва пры болях у жываце, хваробах сэрца i прастудных, жаночых i розных запаленнях скуры, супраць гельмiнтаў, пухлiн i верадаў i да т. п.) вельмi нязначна падмацоў ваецца мiфалогiяй (тым, што заната вана збiральнiкамі XIXXX стст.). Сама складаная назва раслiны гаво рыць пра яе асаблівае становiшча ў народнай класiфiкацыi раслiн («дзiвасiл» можна зразумець як «бо жая сiла» ад «дзіевас» «бог», цi «дзiўная», «дзiкая сiла»). Аднак больш пашырана іншая этымалагічная вер сія, згодна з якой назва Дз., як i рускае «девясил», паходзіць ад лiчбы «дзе вяць», хоць падобныя назвы ў сла вянскiх мовах азначалі раней iншыя травы, мелi iншыя значэнні (польск. dziewiкжsiі азначала «велiкан»). Тады Дз. павiнен значыць «дзевяць сiл», што мае таксама магiчны змест, лiчба 9 магiчная, асаблiва ў формуле «тры дзевяць» (разоў, паўтораў у замовах, адлегласцяў у казках, прадметаў цi прыкмет у амулетах i iнш.). Такiм чы нам, незалежна ад этымалогii назвы бачна, што раслiне надавалася ма гiчнае значэнне. Нездарма ёю лячылi такiя мiфалагiзаваныя хваробы, як каўтун, рожа, залатуха, а спосаб ля чэння «траянкай» боляў у жываце, вы клiканых падыманнем вялiкiх цяжараў (печанае яйка пасыпалi патоўчаным ко ранем Дз., кменам i макам i зядалi яго, седзячы абавязкова на парозе, блiжэй да продкаў), сведчыць, што раслiне на давалiся надпрыродныя якасцi. Адсу насць этыялагiчных паданняў пра гэ тую выдатную раслiну чакае свайго тлумачэння, верагодна, што празмер ная папулярнасць яго ў часы паганства адыграла тут пазней сваю ролю.