Интересные ссылки

Дзень

частка сутак, абмежаваная ўсходам і заходам сонца, час светлы, супрацьпастаўлены ночы, і таму чы сты, «свой», бяспечны, чалавечы. Гэта прамежак часу, калі ажыццяўляецца абсалютная большасць гаспадарчых справаў, адбываюцца ўсе магчымыя сацыяльныя падзеі, што не маюць за патрабаванасці ў кантакце з іншасве там. Дз. адно разрываецца поўднем невялікай часінай умяшальніцтва інфернальных сфер. Дз. успрымаецца як боскі час, па раўн. фраземы «кожны божы дзень», «даў бог дзень» (пра надыход новага дня), прыказку: «Даў бог дзень, дасць бог і пішчу» і пад. Адпаведна зацмен не Сонца, наступленне ночы сярод белага Дз., магло ўспрымацца як бо жая кара або як часовая перамога інфернальных сіл. У астранамічным кодзе Дз.суадно сіцца з Сонцам, тады як ноч з Ме сяцам. Сонца гэта дзённае нябес нае вока (параўн. загадку: «Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а дру гое уночы» Сонца і Месяц). Пара Дз. і ноч маюць натуральную праекцыю ў колеравы код: Дз. белы, ноч чорная («Чорна карова увесь свет зба рола, бела устала увесь свет папа дымала» ноч, дзень; «Белая птуш ка увесь свет абляцела» дзень; «Белы бык у вакно нік (тык)» дзень). Але параўн. «чорны дзень» час бедаў, няшчасцяў, таксама прак лён «Каб табе дзень ноччу здаўся!» і г. д. Адсюль і прымаўка: «Радня толькі да белага дня, а ў чорны дзень не найдзеш». Магчыма, вельмі архаі чная праекцыя пары Дз. ноч у ка тэгорыі сваяцкіх дачыненняў, як у прыказцы «Дзень бацька, а ноч маці». Адпаведную мадэль можна знайсці ў багата якіх старажытных міфалогіях. У арнітаморфным кодзе з Дз. супастаўляецца ластаўка, а з ноччу салавей («Ластаўка дзень па чынае, а салавей канчае»). Умяшаль ніцтва нячыстай сілы цалкам пера варочвае нармальныя суадносіны Дз. і ночы: «Хіба чорт здумаў гэтыя залё ты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы».