Интересные ссылки

Дзед

адзiн з ключавых тэрмiнаў традыцыйнай культуры беларусаў, абазначэнне iм шэрагу прадметаў i iснасцяў акцэнтуе важкiя бакi iх семантыкi. Лексема Дз. звычайна су стракаецца ў якасцi назвы зажынка вага снапа, зрэдку дажынкавага, назы вае спецыяльную кладку снапоў, абазначае апошнiя нязжатыя каласы «дзед» («дзеду на бараду», «дзедава барада»). Падобныя найменнi перак лікаюцца з уяўленнямi пра iснаванне мiфiчнага Дз., якi распараджаецца ўраджаем i патрабуе для сябе выка нання пэўных дзеянняў «бараду кi далi ў полi, каб дзед даў ураджай у зямлi сабраць». Дз. сноп зажынка вы рэпрэзентаваў сабой апекуна збожжа, гаспадара («гаспадар» ва рыянтная назва першага снапа), дзе дапродка, апекуна хатнiх спраў: «за жынкавы дзядок старажыць хаты, яго торкалi за абраз»; «дзед сцярох, кап мышы ня елi» ды iнш. (параўн. Жы цень). Сэнсавае значэнне апірышча, пад трымкi, грунту, асновы закладзенае ў найменні дзедам апорнага слупа ў гас падарчых будынках; прыстасовы, у якую ўстаўлялi лучыну для асвятлен ня хаты; Дз. называлi звязаныя сна пы саломы, якiмi ўмацоўвалi край са ламянай страхi. Характэрнае найменне «дзед» атрымаў Слуп пяч ны цэнтральны слуп жытла, з якiм самым цесным чынам звязвалiся ўяўленнi аб боствепродку. Спрыян не жывым, засцярога iх ад нячыстай сiлы дамiнуюць у матывацыi абазна чэнняў праз лексему «дзед» чартапа лоху, суквеццяўшышачак лопуху, што актыўна выкарыстоўвалiся ў якасцi абярэгаў. Дзеля наўпростага назову продкаў ужываюць найперш множны лiк Дзяды, гэтаксама называецца i абрад памiнання нябожчыкаў, i сам гэты дзень, а таксама прымеркаваныя да рытуальнай вячэры стравы: «вот не наварыць дзедоў, аны i сняца». Аднак фiксуецца i адзiночны лiк: Дз. па мерлы продак. Мацi супакойвалi дзя цей: «Прыдзе, прыдзе дзед, табе пiрог спячэць», што сведчыць пра ўдзел продкаў у выпяканнi хлеба (= на дзяленнi доляй). У некаторых мясцінах Дз. называ ліся хмары «ужо вылазяць дзяды, будзе дождж». Дз. рэгулярнае аз начэнне галоўных персанажаў гуль нёваабрадавых дзеяў накшталт «Жа нiцьбы Цярэшкi », масленкавага пахавання Дз. ды iнш., жабрака i на ват нячысцiка. Галоўнай прыкметай усiх гэтых вобразаў выступае судачы ненне са светам памерлых i звязаныя з гэтым мiфалагiчныя адценнi. Адметна, што беларускай мове было ўласцiвае ўтварэнне ад асновы «дзед» такiх паняццяў, як дзядзiнец двор перад парогам, дзе, магчыма, хавалi памерлых; дедина, дедизна Айчына (параўн. Бацькаўшчына), спадчына i нават нябеснае царства, рай, вечнае жыццё, што нiяк не супя рэчыць мiфалагiчнаму субстрату гэ тага тэрмiна. Тэрмiн «Дзед» часта сустракаецца ў мiкратапанiмiцы: Дзедава гара (На васёлкi Мядзельскага рна), лес Дзедаўшчына (в. Пагарэлая Стаўб цоўскага рна), каменныя крыжы ва ўрочышчы Дзедаў шмат (блізу г. п. Бягомль Докшыцкага рна), камень Дзед на месцы паганскага капiшча ў Мiнску на беразе ракi Свiслач, бало та Дзядок блізу в. Мярэцкiя Глыбоц кага рна. Ёсць назвы старажытных могiльнiкаў Дзед, Дзедка, Дзеда вы ямы, назвы паселiшчаў Дзедаў Шпiль ды iнш. Гл. таксама Дзяды.