Интересные ссылки

Дзевяць

У лiчбавым кодзе сімволі- ка гэтага лiку вынікае хутчэй за ўсё з таго, што гэта трохразовае паўтарэн не трыяды. Таксама трэба прыняць пад увагу дзевяцiмесячную працяг ласць жаночай цяжарнасцi. Дзевяця рычнасць прасочваецца ў тапаграфіі некаторых сакральных абектаў. Так, Дзявочую гару ў Валожынскiм рне часам называюць Дзевяцiгара. На Дзявочай гары блізу Трыполля (Украiна) знаходзiўся ахвярнiк печ пачатку н. э. з 9 паўсферычнымi секцыямiпаглыбленнямi, а на гара дзiшчы Паганскае, недалёка ад гары Дзевiн i р. Дыя («багiня»?) у Маравii (Чэхiя) ахвярнiк X ст. з 9 ямамi. На думку Б. Рыбакова, 9 ахвярных ямаў на гары, прысвечанай багiнiдзеве, прымеркаваныя да лiку месяцаў цяжарнасцi. У Лагойскiм рне (в. Крамянец), калi доўга не было дажджу, павiнны былi сабрацца 9 удоў i падважыць Святы (Дажбогаў) камень. Iснавала павере, што тады на трэцi дзень пой дзе дождж. У лiтоўскiм фальклоры згадваюцца 9 iпастасяў Пяркунаса. Вядомы лiтоўскiя казачныя сюжэты пра 9 братоў i пра 9галовага цмока. Паводле беларускiх звычаяў, дзя чынкi пачыналi ткаць паясы да свай го вяселля з 9 цi 12гадовага ўзрос ту. Пры першым купанні дзіцяці ў ночвы клалі 9 вугольчыкаў з печы. Як сведчыць паданне пра Лiдскi замак, калiсьцi туды прыйшлi 9 манахаў францысканцаў з мэтай пашырэння хрысцiянства, але былi забiты лiт вiнамiпаганцамi. На iх магiле вы раслi 2 сасны, з якiх, калi адсекчы галiнку, сочыцца кроў. У паданнi пра Лаўрышава (Навагрудскi рн) апавя даецца, што раней на месцы вёскi рос дрымучы лес, i там у хаце жыла ўда ва з дачкой i 9 сынамiасiлкамi. У ма гiчных абрадах прынята накрэслiваць 9 крыжоў. Асаблівую моц мела вада, узятая з 9 водных крыніцаў (рэчак або студняў). Струк гароху з 9 або 12 га рошынамі мог спыніць вясельны по езд, калі ж такі струк перакінуць праз страху, то можна ўсіх удзельнікаў вя селля ператварыць у ваўкоў (гл. Ваў калак).