Интересные ссылки

Дзвiна

Адна з найбуйнейшых рэк Беларусi. Большменш агульнага комплексу міфаў пра Дз. на Беларусi ўжо не фіксуецца. Аднак рэшткi роз ных паданняў сведчаць пра шматлiкiя мiфалагiчныя ўяўленні, якiя былi звя заны з Дз. у паганскiя часы i потым захоўвалiся ў народзе. Разам з Дняпром Дз. фiгуруе ў па даннi аб паходжаннi беларусаў. Гэтыя рэкi пацяклі следам за сабакамi Стаў ры i Гаўры, выпушчанымі міфалагіч ным родапачынальнікам беларусаў Белаполем. Паводле іншага падання, у Дз. жыў Цар рыб, якi засцерагаў рыбу ад рыбаловаў. Уяўленне аб нейкiх валадарах рэк i азёр, звязаных з вышэйшым марскiм валадаром, зяўляецца агульнаславянскiм, хоць гэты арэал i магчыма звузiць толькi да поўначы ўсходнеславянскага рэ гiёна (параўн. паданнi пра раку Вол хаў, возера Iльмень ды інш.). Ёсць i паданне пра тое, як чорт нёс вялiзны камень, каб спынiць Дз., але кiнуў яго побач у дрыгве. Паданнi аб перакрываннi водаў рэк iстотамi нiж няга свету належаць да агульнаiнда еўрапейскiх уяўленняў. Менавiта за воды рэк змагаецца Грымотнiк. На Беларусi падобныя матывы вядомыя ў дачыненнi да Вяллi i Дняпра. Гэта звязана з шанаваннем нiжняга свету, царства памерлых i яго багоў, асаблiва ВялесаВоласа надаўцы плоднасцi. А яшчэ з шанаваннем камянёў у рацэ, пра што нагадваюць Барысавы камянi у Дз. З тымi ж уяўленнямi пра супернiка Грымотнiка звязанае i знач на ўжо пераробленае паданне аб па танулай у Дз. адсечанай галаве вялiкага змея, якi паядаў людзей у ад ной з вёсак. Цела змея ператварыла ся ў раку Вужыцу.