Интересные ссылки

Дзверы

Элемент хаты для рэгла ментаванага ў яе ўваходу/выхаду, мяжа памiж жылой прасторай i нава коллем. Зачыненыя Дз. пазначалi замкнёнасць i абароненасць «свайго», унутранага, што падмацоўвалася спе цыяльнай аздобай вонкавага боку Дз.: затыканнем за iх вострых прадметаў, калючых раслiн, маляваннем крыжоў на Вадохрышча i iнш., а таксама змяшчэннем ля Дз. (ужо з унутрана га боку) венiка, качаргi i iншых абя рэгаў. Адкрыванне Дз. сiмвалiзуе вы хад, у тым лiку i за межы «свайго», у замагiлле. Калi ў хаце ляжаў нябож чык, Дз. адчынялi, каб дапамагчы яго душы пакiнуць цела. З той жа мэтай на Вiцебшчыне з Дз. даставалi верш нiк. «Выхад» з хаты нявесты сiм валiчна праграмаваўся ў калядных ва рожбах, калi ад кута да Дз. дзяўчаты перастаўлялi адна за другой свае чаравiкi. У той жа час пры захаваннi пэўных правiлаў Дз. «прапускалi» праз сябе i ў адваротным кiрунку: гас падар клiкаў Мароза на куццю, адчынiўшы Дз. i высунуўшы галаву; дастаўшы на Дз. вершнiк i гледзя чы ва ўтвораную адтулiну, лiчылася магчымым убачыць памерлых свая коў, што прыходзiлi ў хату на Дзяды. Сiмволiка мяжы захоўваецца ў звы чаi забiваць над/пад Дз. нож, калi ў лесе заблудзiла жывёла, каб тая хут чэй вярнулася. Дз. як локус цi абект уваходзяць у шэраг рытуальных дзеянняў, звяза ных з асноўнымi падзеямi жыццёва га цыкла, пераходны характар якiх вымагаў пiльнай увагi да гранiц, у тым лiку i да Дз. Калi сваты збiралiся да дзеўкi, бралiся за дзвярны шпунт, «каб там зрабiць лад», у Дз. кумы перадавалi дзiця бацькам, ды i ў бу дзённым жыццi да Дз. праводзяць гас цей i сваякоў. У такiх кантэкстах се мантыка Дз. супадае з семантыкай парога. Медыятыўнасць, звернутасць Дз. як да «свайго», так i да «чужога» вы разна бачная ў вераваннях палешу коў, згодна з якiмi «камета пера кiдаецца ў чорну бабу, якая ўночы ходзiць па сялу ды й пiша вуглем на дзвярах храсты; дзе паставiць чорны хрэст, у той хаце ўсе памруць. Затым то, як стаiць на небе мятла, трэба са мому начыркаць хрэст на сваiх дзвя рах вуглем», каб падмануць камету. Праз Дз. дэманы хвароб выганялiся i выдалялiся, да Дз. нават звярталiся: «Добры вечар, тры калы (тры калы стаякi Д.: бакавыя i верхнi), вазьмiце маiх тры бяды, прымiце мае хлеб соль, дайце рабе божай сон». Для паз баўлення ад многiх хвароб практыка валася рытуальнае вымярэнне дзiцяцi ў праёме Дз., калi на вышынi роста ставiлася рыска або прабiвалася адтулiна, куды складвалiся пазногцi, валасы, нiтка, якой мерылi суставы. Верылi, як толькi дзiця перарасце рысу, хвароба мiнецца. Прастора за Дз., асаблiва пятнiчок шчылiна мiж вушаком i прыадчыненымi Дз. ра зумелася як пачатак iншасвету, локус «чужога» ў «сваiм». У пятнiчок вы лiвалi ваду пасля абмывання хвора га, закладалi ў праём i сцiскалi балю чую руку, праз завесы пералiвалi ваду ды інш. Свайго роду «дэманiчнасць» Дз. i iх звернутасць да «таго» свету за хавалася ў прадпiсаннях вешаць на Дз. кашулю каўняром унiз пры начнiцах. Дз., як iншыя элементы жытла, уключаюцца ў сiстэму перакадзiровак мiж целам чалавека i хатай. Выраз ная генiтальная сiмволiка Дз.: параўн. замовы на захаванне плода: «Замк- нiцеся, ключы залатыя, зачынiцеся, дзверы царскiя, ня пусьцiця гэтыя дзiцяцi» (гл. Геніталіі жаночыя). Дз. таксама прыпадабняюцца роту i зу бам, у прыватнасцi, у замовах шап туны «замыкаюць звярам зубы i губы». Над Дз. затыкалi адрэзаны каўтун, як бы iмiтуючы яго безупын ную прысутнасць на галаве.