Интересные ссылки

Дванаццаць

Лік, цесна звязаны са зявамі касмаганічнага парадку. Гэты лік утрымлівае ў сабе асноўныя структураўтваральныя асаблівасці макракосму, расчляняе час на шэраг складовых адрэзкаў, дапамагаючы ча лавеку суадносіць і парадкаваць свае дзеянні ў цеснай узаемасувязі з касмічнымі рытмамі. Гэты ж прынцып ляжыць у аснове нашага сённяшняга вымярэння часу. Суткі ахопліваюць два часавыя ад рэзкі: дзень і ноч і кожны з іх доў жыцца па Д. гадзін. Гэтую касмаганічную асаблівасць падхапілі і беларускія народныя казкі, у якіх на падмогу галоўнаму герою пры ходзяць Д. братоўмалайцоў; збіраю чыся на «той» свет, Iвашка Мядзве джае вушка робіць жалезную булаву на Д. пудоў. Дзяўчынесямігодцы (падчарцы) дапамагаюць выканаць, здавалася б, нерэальнае заданне Д. месяцаў. Лік Д. шырока ўжываецца ў народных загадках і замовах. Шэраг беларускіх загадак заснаваны на ме тафарычным апісанні года, дзе ён на гадвае структуру міфапаэтычнай ма дэлі свету або дрэва жыцця: «Стаіць дуб у чыстым полі, а на ім дванаццаць голляў, а на голлях, як заўсёды, пяць дзесят і два гнязды. Па сем яек там ляжыць. Што гэта за дуб стаіць?» Гэты ж матыў даволі часта сустрака ецца ў замовах ад розных хваробаў: «На моры, акіяні, на востраве на Бу яні стаіць дуб, на том дубу дванаццаць какатоў, на тых какатах нітка. А ты, нітка, уварвісь, у раба Божага Iвана кроў уваймісь». Дзеля таго каб па збавіць чалавека ад хваробы, лекар «пераносіць» яго ў той час і тое месца, дзе не існавала ніякіх хваробаў. Лік Д. у дадзеным выпадку знакавы: ён па цвярджае закончанасць акта перша тварэння і праз яго сімволіку знітоў ваецца касмічны і зямны парадак. Параўнанне рытуальных кантэк стаў і міфалагічнага сэнсавага напаўнення першага цотнага ліку першага дзесятка (гл. Два) і аналагі чнага ліку другога дзесятка (Д.) дае падставы сцвярджаць, што яны ты палагічна блізкія паміж сабой, а ха рактар апазіцыі цот (два) і няцот (тры) у другім дзесятку (Д. і трынац цаць) яшчэ больш выразны, чым у першым. Такім чынам, Д. як цотны лік сім валізуе стабільнасць і закончанасць, нясе ў сабе гарманічны пачатак і су працьстаіць хаосу, увасабленнем яко га выступае лікапазіцыянер тры наццаць. У беларускiм фальклоры нярэдка згадваецца цмок з Д. галовамi, Д. сы ноў, Д. разбойнiкаў, Д. старцаў, Д. дружыннiкаў. Некаторым культавым камяням ахвяроўвалi Д. курыных або верабiных галоў. Прынята было, каб нявеста да вянка падвешвала Д. сту жак. У абшчынным судзе засядала па Д. чалавек. На Дзяды i на калядную куццю гатавалi па Д. страў. Налiчвалi Д. сясцёрлiхаманак дочак Iрада, супраць лiхаманкi завязвалi Д. ву зельчыкаў. На тэрыторыi ўсходнiх славянаў, у тым лiку ў Беларусi, вя домыя знаходкi круглых металёвых падвесак XI першай паловы XIII ст. з Д. выпуклымi кропкамi па краі i шасцiкутнiкам з увагнутымi бакамi ў цэнтры, пасярод шасцiкутнiка маец ца выпуклая кропка, часам абкружа ная падабенствам арэолу. Магчыма, мiфалагiзаваны харак тар мае згадка ў летапiсах пра Д. сы ноў вялiкага князя ВКЛ Альгерда.