Интересные ссылки

Два

Гэты лік у міфапаэтычнай сістэ ме зяўляецца сімвалам бінарных апазіцый (супрацьпастаўленняў). З дапамогай такіх апазіцый у міфа лагічных і ранненавуковых традыцы ях апісваўся Сусвет. Лік Д. сімвалізуе ідэю ўзаемадапаўнення (неба і зямля, дзень і ноч у часавай структуры кос масу, мужчынскае і жаночае як два значэнні катэгорыі роду), ідэі цоту, дуальнасці, блізнюкоў, двайнікоў, а ў мастацкім плане ідэю сіметрыі.