Интересные ссылки

Дарога

у беларускай мiфалагiчнай традыцыi ўвасабляе сувязь з iншасве там i светам памерлых. Так, у большас цi беларускiх легендаў, паданняў, былiн сустрэча чалавека з Богам (час та ў выглядзе старца), святымi адбы ваецца менавiта на Д. Як медыятары памiж «гэтым» i «тым» светам вы ступаюць старцы, «падарожныя» людзi. Усе знаходкi, зробленыя на Д., маюць незвычайны знакавы характар i, як правiла, пазiтыўнае значэнне. Так, пуга, знойдзеная на Д., азнача ла нараджэнне сына ў сямi; ежу, згубленую кiмсьцi, давалi дзецям, якiя доўга не гавораць (праўда, гаварыць яны мусiлi з асаблiвасцямi маўлення гаспадара згубленага). Гэткую ж зна кавасць маюць i сустрэчы на Д. Штосьці нядобрае прадказвала су стрэча з папом, зайцам, жанчынай (з пустымi вёдрамi), жыдам, добрае з ваўком, старцам. Асаблiва гэта даты чыла момантаў, калi чалавек выпраў ляўся на значныя для гаспадаркi за няткi (ворыва, сяўбу, рыбалку ды iнш.). Так, калi селянiну, які ехаў ці ішоў се яць, Д. пераходзiў дзiцёнак жыта магло вырасцi не вышэй за ягоны рост; калi сустракалася жанчына сяўбу наагул маглi перанесцi на другi дзень, бо iначай не было б нiякага спору. З другога боку, Д. у народнай тра дыцыi неадлучна звязана са светам па мерлых i нячыстай сiлай. Смерць разу мелася як выправа чалавека «ў апошнi пуць», «у вялiкую невясёлую дарожань ку», «у дальнюю дарогу». Безнадзейна хворы, казалі, у сваiх трызненнях уз гадваў Д. Значэнне смерцi мела i Д., убачаная ў сне. Крыкi савы ўначы на даху, якiя нагадвалi слова «пуць», азна чалi, што ў хаце неўзабаве будзе ня божчык. Тое самае азначала i рыццё Д. свiннёй насупраць той цi iншай ха ты. Суаднясенне Д. з iншасветам выяў ляецца ў яе здольнасцi дасягнуць неба: «Як дарога ўстане, то неба дастане». Патэнцыйная небяспека Д. для ча лавека тлумачылася яе сувяззю з «ня чыстай сiлай» (пераважна чортам): «па дарозе ходзяць чэрцi», якiя маглi набываць выгляд пана, «немца» цi пэўных жывёлаў (козліка, барана, ката). Iснавала меркаванне, што тая частка Д., якую выпадкова ўзараў ча лавек, слугуе надзейным сховiшчам нячысцiку падчас навальніцы. Пера сцярожлiвае стаўленне да Д. выяў лялася ў катэгарычнай забароне бу даваць хату на месцы, дзе яна калiсьцi пралягала, бо гэта прывядзе да смерцi ўсёй сямi. Шырока бытаваў цэлы комплекс адмысловых замоваў, якiя мусiлi гарантаваць бяспеку ў Д., зрабiць яе лёгкай i кароткай: «Пуць кароценькi. Салодка дзерава к горка му не прыстане, к чалавеку пуць не прыстане...» У дальнюю Д., акрамя замоваў, давалi разнастайныя абярэгi (родную зямлю, абразкi ды інш.). Знакавы статус Д. (асаблiва роста няў) тлумачыць яе выкарыстанне ў шэрагу магiчных практык. Так, каб рассварыць маладую сямю, трэба было перабегчы Д. перад самым вя сельным поездам. У замовах фiгуруе адмысловы тып «порчы i нарадкi», якiя насылалiся чараўнiкамi на «тор най дарозе». Перасыпаўшы Д. му рашнiкам з мурашамi, можна даве дацца, гаспадыня якой каровы зяўляецца ведзьмай (карова не маг ла пераступiць перашкоду). Вобраз Д. шырока выкарыстоўва ецца ў розных жанрах беларускага фальклору.