Интересные ссылки

Чужынец

Iншазймец, чужародзец, прадстаўнік іншаэтнічнай супольнасці, судатычны ў народнай свядомасці з катэгорыяй «іншасвету» і «варожага» ў адрозненне ад «карэнных», «мясцовых», «тутэйшых», характарызаваных станоўча. Падобнае супрацьпастаўленне вынікае з найбольш архаічнага і універсальнага механізму этнічнае самаідэнтыфікацыі, які палягае ў антыноміі «мы»«яны», дзе «яны» патэнцыйна «непадобныя» і праз гэта «небяспечныя». Адна з галоўных вызначальных рысаў Ч.  іншамоўнасць  зяўлялася тоеснай немаце («немец»  у значэнні Ч. і нямога) або «прыроднай» незразумелай мове («гергетанне» у значэнні гогату гусей і незразумелай мовы; параўн. у загадках: «ляціць конь заморскі, іржэ папольскі» камар, «шыламатавіла панямецку гаварыла»  ластаўка). Ч. прыпісваліся таксама разнастайныя хібы фізічнага, разумовага і маральнага чыну. Лічылася, напрыклад, што ў адрозненне ад «людзей» у   жыдоў  не можа быць сапраўднай душы, а толькі «пара», як у    жывёлаў  (Лепельскі пав.), у мазуроў  «чорная глотка» (Зах. Палессе), а рускія («маскалі») валодаюць невысокімі разумовымі здольнасцямі: «Не дуры Маскву, яна і так дурная» (Віцебшчына). Паказальна, што французы  (радзей шведы) ці «літва», якія, паводле народных уяўленняў, нібыта пахаваныя ў курганах, таксама фігуруюць як людзі «вялікія», «не такія, як цяпер», што зяўляецца спецыфічнай трансфармацыяй міфа пра асілкаў і волатаў (параўн. выслоўе «За дзядамі шведамі», г. зн. вельмі даўно). «Iнакшасць» Ч. палягае ў іх суаднясенні з «нячыстай сілай». У  беларускім фальклоры чорт вельмі часта выступае ў вобразе «чорнага маскаля» ці «немчыка», «паніча ў нямецкай адзежы». Ч. прыпісваліся і моцныя чарадзейскія здольнасці (у пераважнай большасці дэструктыўнага кшталту). Яшчэ падчас аблогі Полацка войскамі Стэфана Баторыя (1579 г.) заліўныя працяглыя дажджы лічылі вынікам чарадзейства рускага гарнізона (паказальна, што ў сваю чаргу незвычайнае вядзьмарства стасавалася ў  рускіх з «ліцвінамі»). На Смаленшчыне найбольш страшнымі здаваліся «ведзьмыкалмыкі», на Віцебшчыне чарадзейскія характарыстыкі датычылі латышоў. У беларускіх замовах ад «сурокаў» як шкаданоснае фігуруе «вока цыганскае, жыдоўскае, татарскае, маскоўскае». Найбольшая колькасць перасцярогаў і прымхаў датычыла жыдоў з   цыганамі, што тлумачыцца радыкальнай розніцай паміж рэлігійнымі, сацыяльнапобытавымі і гаспадарчымі традыцыямі іх і беларусаў. Усякія дачыненні гэтай катэгорыі Ч. да аграрнага (і адпаведна касмічнага) цыкла ўсведамлялася карэнным насельніцтвам як вельмі небяспечны фактар: «Бяда, калі пазнаў мужык  фунт (гандаль.  У. Л.), а жыд грунт». Так, калі пры выправе на раллю сустракаўся жыд, працу трэба было перанесці на наступны дзень. У адваротным выпадку замест збожжа магло ўрадзіць адно зелле (Случчына). Такая ж парада датычыла сітуацыі, калі «жыды стаяць у школе перад страшнай ноччу, бо будуць пустыя каласы стаяны». Здольнасць Ч. негатыўна ўплываць на надворе («калі збіраецца шмат жыдоў ды цыганоў, то назаўтра будзе дождж, калі гэта лета, а калі зіма, то адлега») збліжае іх з «нячыстымі нябожчыкамі» (самагубца, тапелец), убачыць у сне якіх азначала тое самае. Па перакананні палешукоў, «кароста больш усяго бывае ад жыдоў. Ад жыдоў жэ яна й прыстае да  людзей». Прадстаўнікам гэтага этнасу прыпісвалі здольнасць выклікаць і насылаць пошасці. Цыган жа, убачаны  ў сне, азначаў пагрозу захварэць на ліхаманку. Адрозная рэлігія Ч. фармавала ў мясцовага насельніцтва перакананне, што, напрыклад, татары і жыды «моляцца чорту», «каб загубіць хрысціян». I  варта даць грошай на тры жыдоўскія школы, як рабіны праз свае малітвы навядуць смерць на ворага замоўцы.