Интересные ссылки
ремонт мягкой кровли.

Дамавуха

дух дома. Уяўлялася ў выглядзе нізенькай, тоўсценькай, нібы дзежачка, кабеты сярэдніх гадоў. Ёю падтрымліваўся парадак і лад у хаце добрай гаспадыні. Яна спрыяла ёй у розных гаспадарчых справах, глядзе ла і люляла дзяцей, лячыла чароўнымі зёлкамі, з дапамогаю якіх тыя хутка папраўляліся. Чысценькая і акурат ненькая, Д. вельмі не любіла нядбалых і неахайных гаспадынь, падкідаючы ў прыгатаваную імі страву свірэпку, па сля чаго ў тых семях адбываліся сваркі і бойкі. Улюбёнаю страваю Д. была ва раная бульба з малаком ці квасам, на святы яна разгаўлялася салам. Ела Д. няшмат, але пільныя гаспадыні пры кмячалі, што ў чыгунку паменшала бульбы, а ў збанку паменшала мала ка. Пачастункаў Д. не выстаўлялі, бо яна сама ўяўлялася гаспадыняю і маг ла браць усё, што жадала. Згадвала ся на Маладзечаншчыне.