Интересные ссылки

Дамавiна

дамаўё, труна. Д., па водле народных уяўленняў, жытло нябожчыка на «тым свеце», што ад люстравана ў самой семантыцы сло ва; у больш шырокiм сэнсе адзiн з сiмвалаў смерцi. У адрозненне ад звычайнай (жы лой) хаты Д. увасабляе ў сабе база выя характарыстыкi свету памерлых, дзе Д. згадваецца як «новая хатка ха рошанькая, толькi цесненькая, ня вiдненькая ды халодненькая», «не вясёлая», «цёмненькая». Асаблiва падкрэслівалася, што нябожчык (яго ная фiзiчная iпастась) мусiў перася ляцца ў хату, з якой няма выхаду («без акон, без дзвярэй зроблену»), што мусiла гарантаваць статычны лад жыцця памерлага на «тым свеце» i неўмяшальнiцтва яго ў справы жы вых (пазiтыўны кантакт жывых з памерлымi продкамi адбываўся на анiмiстычным роўнi). У Д. памяшча лася «доля» нябожчыка (хлеб, збожжа, гарэлка), рэчы, неабходныя для паў навартаснага жыцця ў iншасвеце (шапка, пас, прылады працы, капшук, люлька, крэсiва ды iнш.) i дробныя грошы для аплаты месца на могiлках. Суадносіны Д. з хатай выяўляюц ца ў параўнаннi могiлак з «сялом, дзе сонца не грэе», i ў матэрыялах народ нага соннiка. Так, убачыць у сне бу доўлю новай хаты азначала, што на яве прыйдзецца рабiць Д. У шэрагу мясцінаў (былых Вiцебскай і Магi лёўскай губ.) Д., як правiла, рабiлi з кепска агабляваных цi зусiм не габ ляваных («абы якiх») дошак. Адмыс ловая недаробленасць надавала Д. прамежкавы, пераходны статус памiж светам жывых і памерлых. З мэтай прадухiлення чарговай смерцi ў сямi памерлага забараняла ся рабiць Д. яго блiзкiм сваякам. Па добная забарона распаўсюджвалася таксама на ўдаўцоў i бяздзетных муж чын, што можа тлумачыцца дваiста «хата» для нябожчыка была б «не шчаслiвай», а людзi, якiя яе рабiлi, згубiлi б шанец наноў ажанiцца i мець дзяцей. Звычайна Д. выраблялі на двары нябожчыка, але ў тым выпад ку, калi ў гаспадарцы апошняга быў чорны певень цi сiвы вол (сiмвалы смерцi), труну рабiлi ў iншым месцы. Калi гатовую Д. неслi ў хату памерла га, сустрэча i размова з кiмнебудзь бы ла зусім непажаданай. Пры сустрэчы з цяжарнай жанчынай работнiкi клалi труну долу i прымушалi жанчыну тройчы задам абысцi яе, каб засцераг чы дзiця ад магчымай смерцi. Трэскi, што засталiся пасля вырабу Д., спаль валi або клалi ў яе, бо нават адна трэс ка, што засталася ў хаце, магла прывесцi да чарговае смерцi. Труну для малых дзяцей рабiлi без жалезных цвiкоў. У адваротным выпадку лiчы лася, што дзецi ў сямi больш не будуць нараджацца (былая Гродзенская губ.). Ад пачатку вырабу i да асвячэння Д. не пакiдалi без нагляду, бо ў яе мог забрацца «нячысты» i, такім чынам, апаганiць тагасветнае жыццё памер лага цi авалодаць яго целам. У спя котнае надворе, каб нябожчыка «не разносiла» ў Д. або пад яе клалi замк нёны замок (Ушацкi рн). Суаднясенне Д. з светам памерлых, смерцю ляжыць у аснове яе выкары стання як у шкаданоснай, так i засце рагальнай лекавай магii. Казалі, калi сеяць жыта рукой, якая несла труну на могiлкi, то яно не ўзыдзе. Д., вы кладзеная з каменьчыкаў пад кутком хаты, мусiць прывесцi да хваробы i смерцi яе насельнiкаў (Ушацкi рн). Да таго ж вынiку прыводзяць i дроб ныя рэчы (у другой палове ХХ ст. фiгуруюць фотаздымкi), незаўважна скрадзеныя ў чалавека яго нядобра зычлiўцам i падкладзеныя ў Д. З другога боку, трэскамi ад Д. аб курвалi нiву, каб не шкодзiлi верабi, яны ж лiчылiся дзейсным сродкам i ад зубнога болю па аналогii з прынцыпам «мёртвым не балiць» (былы Слуцкi па вет; параўн. адпаведныя замовы). Для катэгорыi так званых «нячыстых» ня божчыкаў (самагубцаў, ведзьмакоў) Д. звычайна не выраблялі. Такім чынам, за парушэнне сацыякультурных нор маў гэтая катэгорыя памерлых сiмва лiчна вымалася з супольнасцi «доб рых» нябожчыкаў: іх хавалі без Д. i паза межамi могiлак («сяла»).