Интересные ссылки

Дажбог

адзiн з багоў усходнiх сла вян. У «Аповесцi мiнулых гадоў» па ведамляецца, што калi князь Ула дзiмiр паставiў iдалаў «на хълме въне двора теремьнаго» (блізу 980 г.), то там акрамя выяваў Перуна, Хорса, Стрыбога, Семаргла, Мокашы пры сутнiчаў iдал Д. Ва ўстаўцы ў пера кладзе ўрыўка з «Хронiкi Iаана Ма лалы», што знаходзiлася ў Iпацеўскiм летапiсе пад 1144 г., згадвалася: «По умрьтвии же Феостовъ (г. зн. стара жытнагрэцкага бога Гефеста. Э. З.) егож и Сварога наричить и царство ва сынъ его именем Солнце, егож на ричають Дажьбогъ. Солнце же царь сын Свароговъ еже есть Даждьбог». З гэтага вынiкае, што Д. зяўляўся богам Сонца i лiчыўся сынам Сварога. У старажытнаўсходнеславянскiх царкоўных павучаннях згадвалася, што паганцы «огневи молять же ся, завуце его сварожичем». У «Слове пра паход Iгаравы» ўсходнiя славяне на званыя Дажбогавымi ўнукамi, што дае падставу лiчыць Д. мiфiчным ро дапачынальнiкам або апекуном ус ходнiх славян (цi, прынамсі, усход неславянскiх князёў). У адной з украiнскiх граматаў XIV ст. прыво дзiцца асабовае iмя Дажбогавiч, а ў польскiх дакументах трапляюцца iмёны накшталт Dadzbog. На думку лiнгвiстаў, iмя Д. этыма лагiчна адпавядае спалучэнню тых жа элементаў, як i ў ведыйскiх тэкстах: daddhibhagam «дай долю (багац ця)». Усходнеславянскаму Д. хутчэй за ўсё адпавядаў Daжbog у заходнiх славянаў i Дабог у паўднёвых. Як вынiкае з этымалогii слова, з тэкстаў у «Рыгведзе», Д. быў размеркаваль нiкам дабротаў. У мiфалогii балтыйскiх славянаў, як бачна з паведамленняў нямецкiх хранiстаў, сынам Сварога, Сварожы чам, названы Radegast Радагост. Галоўнымi атрыбутамi Радагоста былi конь i дзiда, а таксама вялiзны дзiк, якi выходзiў з мора. Звычайна прынята лiчыць дзiка (вепра) заа морфным сiмвалам сонца. А. Кiркор, абапiраючыся на бела рускi фальклорны матэрыял, сцвяр джаў, што Божыч, светлае сонца Д., выступае як сын Перуна i яго жонкi Грамаўнiцы. Семантыку свята Каля даў даследнік вытлумачваў як адлюс траванне барацьбы падземнага цара Карачуна або распарадчыка маразоў Зюзi з самiм Перуном. Перад наблi жэннем зiмовага сонцавароту падзем ны цар прадчувае, што павiнен на радзiцца Божыч, i таму хоча знiшчыць дзiця. Дзеля гэтага Зюзя ператвараец ца ў мядзведзя, збiрае зграю ваўкоў (г. зн. мяцелiцаў) i разам з iмi ганяецца за жонкай Перуна. Грамаўнiца хаваец ца ад iх i ў вербалозах нараджае Д. Паводле звестак, атрыманых Э. Ляўковым, Дажбогавым каменем на зываюць валун блізу в. Крамянец Ла гойскага рна. На плоскай верхняй гранi каменя ёсць адпалiраваныя паглыбленнi штучнага паходжання: 3 авальныя i 2 круглыя, талеркападоб ныя. Да каменя ў час святаў (найперш на Вялiкдзень) прыносяць ахвя раваннi манеты, кветкi i да т. п.