Интересные ссылки

Даенка

гаспадарчы посуд, пры значаны для даення кароў і сімваліч на звязаны з іх прадуктыўнасцю, сты хіяй вады і жаночым пачаткам. Д. як рэч, вырабленая чалавекам (г. зн. прыналежная да сферы культуры), уяўляе сабой першы этап ператварэн ня малака, як прадукта безумоўна натуральнага (прыроднага), у зяву кулінарыі (культуры) праз наданне аморфнаму рэчыву контураў абёму. Паказальна, што разлітае малако (г. зн. вылучанае з гэтых контураў) лі чылася дзейсным сродкам чарадзей ства. Адсюль стан Д. і маніпуляцыі з ёй, паводле народных уяўленняў, не пасрэдна ўплывалі на ўдойнасць кож най каровы. Так, для павелічэння колькасці малака гаспадыня абліва ла сваю карову вадой з Д. З гэтай мэ тай яе спецыяльна «замочвалі» на вес навога Юря (6 траўня н. ст.). Каб у жывёлы не «пукаліся» (лопаліся) цыцкі, Д. забаранялася ставіць на пры пёку, а таксама выціраць яе цадзілкай (іначай будзе крывяністае малако). Суаднесенасць Д. з жаночым па чаткам, якая вынікае з формы посуду, яскрава адлюстраваная ва ўяўленнях, што бытавалі ў ХIX ст. на Віцеб шчыне. Лічылася, што калі карова па нюхае Д. малако будзе псавацца («ссядацца») і каб яна «ізноў зрабіла ся добраю, трэба яе адразу даць паню хаць быку» (спалучэнне жаночага і мужчынскага тут выступае як неабход ная ўмова добрай прадуктыўнасці). Каб малако не псавалася, не стала аб ектам шкоды і магічнага крадзежу з боку нячыстай сілы і ведзьмаў, у Д. пры даенні ўкідвалі драбок солі, пры пераносе малака абавязкова накры валі яе, працэджвалі далей ад чужых вачэй у паўзмрочным кутку гас падаркі. Асаблівы статус Д. у рэчавым кодзе традыцыйнай культуры падкрэс ліваецца катэгарычнай забаронай вы карыстоўваць яе на іншыя патрэбы, нават калі яна псавалася. У такім разе Д. раскідвалі па клёпках у зацішных месцах ці закопвалі (поўная дэструк турызацыя «старога» як перадумова ўзнаўлення дэфектыўнай мадэлі). Спальваць рэшткі Д. забаранялася, бо ў кароў маглі патрэскацца саскі.