Интересные ссылки

Дабрахожы

Дабраходжы, Даб рахочы, Дабрахот, мiфiчная iстота, уяўленнi пра якую пашыраныя сярод жыхароў усходняй часткi Беларусi. Спалучае ў сабе рысы, уласцiвыя Дамавiку, Лесавiку, Палевiку, Хлеў нiку. Звяртаючыся да Д., звычайна пералiчваюць усе яго ўвасабленнi: «Прашу я цябе, хазяiна дваравога, палявога, устрэшнага, падарожнага». Згодна з былiчкамі, Д. паходзяць ад дзяцей, якiх маткi выпадкова заду шылi ў сне. Гэта так званыя «пры спаныя дзецi». Паводле іншых уяў ленняў, Д. паходзяць ад дзяцей, якiх бацькi па нейкай прычыне не па хрысцiлi цi, пасаромеўшыся вялiкай колькасцi сваiх дзяцей (а гэта, па роз ных крынiцах, ад шасцi да сямiдзесяцi двух), палову iх утаiлi ад Бога. За гэта Бог зрабiў дзяцей нябачнымi i перат варыў iх у Д. У некаторых вёсках iсну юць уяўленнi, што палову ўтоеных дзяцей Бог зрабiў Д., а палову ру салкамi. I русалка, калi яна выходзiць замуж, становiцца Д. Бацькамi гэтых дзяцей лiчаць як звычайных людзей, так i мiфiчных Адама i Еву, Ноя. I тых, што сталi Д., i тых, што сталi русалкамi, памiнаюць у адны i тыя ж днi сераду, чацвер на Граным тыднi. Паводле адных аповедаў, для iх гатуюць вячэру, як для звычайных нябожчыкаў, i называюць iх «малень кiмi родзiчамi». У іншых аповедах дзеля iх на перакрыжаваных дарогах рассыпаюць зерне, а iх запрашаюць у выглядзе птушак. Менавiта на крыжовых дарогах, на межах i каля дрэў з амяламi можна часцей за ўсё пабачыць Д. Звычайна гэта здараец ца апоўдні або апоўначы. Часцей за ўсё Д. уяўляюць у выгля дзе людзей у чорным, радзей у белым адзеннi, але абавязкова з блiскучымi, найчасцей залатымi, гузiкамi. Зрэдку яны зяўляюцца ў выглядзе вiхрoў (вятроў), змей, птушак, а таксама iстотаў, цалкам пакрытых чорнай поўсцю авечак, сабак i нават лю дзей. Паводле іншых уяўленняў, знешнiм выглядам Д. нагадвае гаспа дара свайго дома, а калi ў доме гаспа дарыць удава, то Д. жанчына, абліччам яна падобная на гаспадыню. Разам з тым iснуюць уяўленнi, што колькасць Д. адпавядае колькасці ся мейнікаў: «Колькi нас у доме, столькi i гэтых людзей». I кожны Д. суправа джае свайго падапечнага ў межах пра сторы, што належыць роду, сямi. Уяўленнi пра паводзiны Д. розныя. Адны лічаць, што ён вельмі шкод ная iстота. Iншыя паводзiны Д. звяз ваюць з паводзiнамi i характарам людзей. Так, ён жорстка карае за няд байнасць, безгаспадарчасць, брыдка слоўе, не любiць, калi яму перахо дзяць дарогу або становяцца на яго след. За ўсё гэта ён можа наслаць цяж кую хваробу не толькi на крыўдзiцеля, але i на яго дзяцей, нашкодзіць гас падарцы: зрабiць завалы з дрэваў, па калечыць хатнюю жывёлу. Каб задоб рыць Д. i заслужыць яго дараванне, трэба ахвяраваць яму хлеб. Гэты хлеб выпякаюць асаблiвым спосабам: «на адваротным баку патэльнi», «ня со ляць», «ня хрысцяць». Разам з тым iснуюць уяўленнi, што супраць Д. можна змагацца з дапамогай замоваў, прыкладам якiх зяўляюцца замовы «ад ветру». Д. любяць выпрабоўваць людзей. У самых розных варыянтах у нашых вёсках распаўсюджаны аповед пра жанчыну, якая апранула ў сваю кашулю знойдзенае ў лесе (у полi) го лае немаўля. У некаторых варыянтах яна яго не толькi апранула, але i пахрысцiла дала яму iмя. За гэта Д. узнагародзiлi яе сувоем тканiны, які нiколi не сканчаецца. Сярод iншых назваў Д. найбольш распаўсюджаныя: «Багатыры» за iх вялiкую сiлу, «Усаднiкi» за тое, што яны бываюць на конях, «Невя дзiмцы», «Нявiдзiмы», «Нявiдзiмыя» за тое, што iх звычайна нельга паба чыць. Гл. таксама Лесавік. Па іншых уяўленнях, Д. гэта лясны бажок, рост якога залежыць ад вышыні дрэў, вакол якіх ён ходзіць. Уяўляўся не злым духам, як іншыя міфічныя насельнікі лесу, а апекуном пачцівых людзей. Але, як справядлі вы суддзя, ён караў толькі вінавата га, насылаючы на яго пакутлівыя хваробы, зза чаго той паміраў у стра шэнных пакутах. Казалі, што пэўныя шчасліўцы могуць уратаваць няшчас нага, улагодзіўшы Д. ахвярамі акрайцам хлеба і шчопаццю солі, загор нутымі ў чысты шматок. Такі чалавек разам з пакутнікам ідзе ў лес, дзе, па маліўшыся над ахвяраю, пакідае яе ра зам з хваробаю, а пакараны чалавек вяртаецца назад здаровы. На таго ча лавека, які першы ступіў у яго след, Д. мог наслаць кару, прымусіўшы яго блу каць па лесе дацямна. Сяляне, што за бавіліся ў карчме ці так дзе, апраўд валіся перад панам тым, што Д. трымаў іх у лесе, і пры гэтым расказвалі пра розныя дзіўныя здарэнні.