Интересные ссылки

Гусь

як i iншыя «водныя» птушкi, у касмаганiчных уяўленнях i адпавед ных мiфах выступае як птушка, звя заная з пачатковым хаатычным ста нам першаматэрыі, i адначасова як сутворца Сусвету, якая падымае з дна мора першыя кавалкi зямлi, з якой Бог стварае ўсё існае. Звяртае на сябе ўва гу i называнне беларусамi «гусiнай дарогай» Птушынага шляху, па якім, згодна з паверем, падымаюцца душы да неба, бо менавiта ён указваў дарогу ў вырай. I як вестка «адтуль» ус прымаецца «санкцыянаванне» Г. шлюбу: «Ляцелi гусачкi цераз сад, // Крыкнулi Манечку на пасад». З дапа могай Г. ратуецца ад Бабы Ягi, якая ўвасабляе той свет, Пiлiпка ў казках. У беларускiх казках часта ўзгадваец ца i пра кашулi з перяў цi чароўныя крылы як своеасаблiвую вопратку дзяўчат, што ператвараюцца ў птушак (напрыклад, у казцы «Гусачкігалу бачкі»). Такiм чынам, Г. у беларускай народнай традыцыi сiмвалiзуюць па сярэднiкаў памiж супрацьпастаўлены мi сферамi, якiя пераносяць памiж све тамi як весткi, так i самога чалавека. У народных уяўленнях Г. прыпiсваец ца шлюбная мужчынская сiмволiка.