Интересные ссылки

Грэбень

У мiфалагiчным успры маннi часальны Г. выступае як сак ральная прылада, з дапамогай якой з хаатычнага, неапрацаванага лёну ствараўся арганiзаваны пачатак валакно. Гэтак жа прычэсванне чала векам сваiх валасоў сiмвалiзавала пе раход да культуры, соцыуму. Адсюль набыццё Г. якасцяў прадметамедыя тара памiж прыродным i культурным i выкарыстанне яго ў варожбах i магiчных рытуалах кантакту з нечыс цю. Наяўнасць у Г. вострых зубоў ставiць яго ў адзiн шэраг з прад метамiапатрапеямi (яго ўкладалi ў калыску нованароджанага, вешалi ў дзвярах хлява) i вызначае яскравую фалiчную семантыку, што абумовіла яго прадукавальныя якасцi ў земля робстве i жывёлагадоўлi. Паказаль ныя i казачныя сюжэты, калi з кi нутагаўчыстымполiграбянцавырастае густы лес. Шлюбная скiраванасць ры туалаў з Г. часта апiраецца на матыў прычэсвання валасоў як метафару шлюбу i эратычных дачыненняў. Г. зяўляецца таксама атрыбутам нека торых дэманалагiчных персанажаў, у першую чаргу тых, што наўпрост звязаны з вадой, напрыклад русалак. Шэраг кантэкстаў дазваляе мерка ваць аб сувязi часання валасоў з даж- джом, з магiяй выклiкання дажджу.