Интересные ссылки

Грыбы

паводле народнага тлума чэння, сваiм паходжаннем абавяза ныя персанажам хрысцiянскай тра дыцыi. Некалi вельмi даўно, калi Хрыстос з Пятром хадзiлi па зямлi i Пятро насiў у торбачцы пасiлак, ад быўся такi выпадак: галодны Пятро крадком адламаў кавалак хлеба, па клаў сабе ў рот ды не паспеў праглы нуць, як да яго звярнуўся Хрыстос з пытаннем, што яшчэ добрае для лю дзей можна зрабiць. Збянтэжаны Пят ро выплюнуў той хлеб, i з яго пайшлi расцi Г. Цяпер найбольш ядуць Г. у пост, асаблiва ў Пятроўку, калi пачы наюць расцi казлякi. Без Г. людзi не змаглi б датрымлiваць пастоў, бо без казлякоў i квас не квас. Хрысцiянскiя персанажы гэтага падання сведчаць пра параўнальна нядаўнi час яго ства рэння цi перапрацоўкi. У традыцыях розных народаў далёкiх эпох Г. былi абектам мiфалагiчнага «даследван ня». Асаблiвая iх прырода не раслiна i не жывёла, а таксама iх спа жыўнасць, атрутнасць, галюцынаген насць асобных вiдаў прыцягвалi да сябе ўвагу чалавека. У iх бачылi рысы, што зблiжаюць як з нябеснымi, так i з падземнымi сiламi. Так, у некаторых народаў Iндыi, Iрана ды i ў славян лiчыцца, што Г. растуць ад грому, а не ад дажджу, што праяўляецца ў на звах асобных вiдаў Г. (рус. громовик, слав. molnjena goba ды iнш.). Разам з тым узнiкненне Г. выводзiцца часта цi то з пляўка Бога (у бел. паданнях з пляўка святога Пятра), цi то з божых выдзяленняў, вытрасеных на зямлю насякомыхпаразiтаў, словам, з неча га, адкiнутага боствам. На думку У. М. Тапарова, Г. уключаюцца ў трыя ду «жыццё смерць урадлiвасць», якая дублюецца прасторавымi пера мяшчэннямi абекта мiфа. Тэма Г. у беларускай мiфалогii пакуль што мала распрацаваная, недастаткова выяўле ная мiфалагiчная iнфармацыя пра iх.