Интересные ссылки

Груша

iгруша, у беларусаў ушаноў валася ў шэрагу з іншымі пладовымі дрэвамі. Забарона ссякаць Г. матыва валася тым, што на ёй сядзiць Божая Мацi, калi сыходзiць на зямлю. Мена вiта на Г. у 1470 г. абявiўся цудоўны абраз Мацi Божай Жыровiцкай. По бач з ёй на Г. у беларускiх замовах могуць змяшчацца iншыя мiфа лагiчныя персанажы, да прыкладу, тры сястрыцы: «У полi стаiць грушка, пад той грушкай сядзяць тры сяст рушкi: адна шые, другая вышывае, трэцяя кроў замаўляе». На Палессі «на Г. заганялі русалку: кідалі туды вянкі». Натуральна, усведамленне Г. як прытулку для мiфалагiчнай iсто- ты ў хрысцiянiзаваным грамадстве абумовiла прыпадабненне яе да нячы стай сiлы згодна з паверямi, у ста рых, скрыпучых дуплiстых Г. жыў чорт (параўн.: «закахаўся як чорт у старую грушу»). Плады i галiнкi Г. выкарыстоў валiся ў прадукавальнай магii для перадачы людзям i жывёлам жыва творнай сiлы: грушавы напiтак давалi парадзiсе; каб зацяжарыць, маладзiца зядала Г., якая даўжэй за iншыя павiсiць на дрэве. Нараджэнне дзяцей звязвалi з Г. i на Палессi пра не маўля казалi: «упаў з грушы», «баба з грушы прынесла».