Интересные ссылки

Гром

зява прыроды, звязаная з навальнiцай. Згадваецца звычайна разам з маланкай, хаця можа фігура ваць i асобна. Як мiфалагiчны перса наж мае выключна акустычныя пра явы. Быў звязаны з Перуном (параўн. у казцы: «Едзе Гром з Перуном»). Хрысцiянiзацыя наклала на Г. свой адбiтак, у тым лiку i на яго генезiс. Непасрэдна з хрысцiянскай традыцы яй звязаная iнтэрпрэтацыя Г.: 1) як гнева Божага за чалавечыя грахi; 2) Г. таксама адбываецца ад таго, што «святы Iлля па небе ездзiць»; 3) Г. паходзiць ад камянёў, якiя грэшнiкi раскiдваюць па небе. Асаблівае магiчнае значэнне мае першы веснавы Г., калi зямля «трэс каецца», прымае ў сябе ваду, «рушац ца» раслiны, i якi атаясамлiваецца з плоднасцю, здароўем, багаццем. З iм звязаныя шматлiкiя магiчныя дзеян нi, што інспіруюць духаў зямлi, вады. Так, па зямлi качалiся, каб не балела спiна, не было вадзяной хваробы, каб урадзiў лён, валтузiлiся па ёй жыва том ад хваробаў жывата, кулялiся праз галаву (магчыма, гэта звязана з веснавым пераўвасабленнем), каб хут ка раслi дзецi, каб не баяцца Г. Пер шы Г. надаваў жыватворчую моц вад зе: да ракi iшлi ўмывацца ўсёй сямёй, гэтай вадой у хаце абмывалi дзiця, дзяўчыны мылiся ля ракi i выцiралiся чымнебудзь чырвоным, каб быць прыгожымi i багатымi. Першы Г. сты муляваў магiю дуба, каменя, жалеза атрыбутаў сакральнай нябеснай моцы Грымотнiка. Каб вылечыць спiну, прыцiскалiся ёю да дубовай шулы цi церлiся спiнай аб дуб. Шэраг магiчных прыёмаў звязаны з каменнем: каб быць здаровым, трэба схапiцца за ка мень, пагрызцi камень, каб не балелi зубы; ад хваробы спiны кiдалi праз сябе камень тры разы. Яшчэ адзiн магiчны элемент, звязаны з маланкай, Г., жалеза. Каб галава не балела, трэба было падчас навальніцы ўда рыць па ёй тры разы i сказаць: «За лезна галава!» Ад Г. iснаваў вербаль ны абярэг: «Мая жалезна галава не баiцца грома». Г. выступаў таксама сiмвалам iстотнага выпрабавання: «Нi гром, нi маланка не бярэ». Вытворны, бiнарнажаночы, сiнанiмiчны вобраз Г. Грамаўнiца. Гл. таксама Грам ніцы, грамнiчная свечка.