Интересные ссылки

Грамнiчная свечка

грамннца, свечка, асвечаная ў храме на свята Грамнiцы (15 лютага н. ст.). Паводле народных уяўленняў, была надзеленая чароўнай сiлаю, як i некаторыя iншыя свечкi: перадвелiкодная, чацвярговая (асвечаная ў Чысты чацвер), велi кодная (пры якой асвячаюцца стравы на Вялiкдзень), вянчальная (выкары стоўвалася ад лiхаманкi). Агонь Г. с. прыроўнiваўся да жывога агню, атры манага ад маланкi цi шляхам трэння двух кавалкаў дрэва адзiн аб адзiн. Г. с. запальвалi i ставiлi на покуцi пры па чатку грому i навальнiц, каб маланка не запалiла хату. Пры першым громе прыпальвалi крыжнакрыж з 4 бакоў агнём валасы ў дзiцяцi або адзiн у ад наго ад пярэпалаху, ад сурокаў. Агнём Г. с. выводзiлi на бэльцы ў хаце крыж абярэг. Выкарыстоўвалi Г. с. у аграр най абраднасцi i ў жывёлагадоўлi бралi з сабою ў поле на першае воры ва i на зажынкi; у Градавую сераду (па сля Ражства, Вялiкадня i Сёмухi) абыходзiлi палеткi з запаленай Г. с., каб iх не пабiў град; запальвалi Г. с. пры першым выпасе скацiны; пасля ацёлу карове падкурвалi саскi перад першым кармленнем цяляцi, каб яно вырасла тлустае. На Купалле падчас разгулу нячыстай сiлы Г. с. вешалi на вароты ў хляве ў якасцi абярэгу, каб не дапусцiць туды ведзьму, якая здо лее толькi пакусаць Г. с., не дабраўшы ся да скацiны. Каб уберагчы карову ад малочнай ведзьмы, ад русалкi, ад па морку, прывязвалi ёй да рогаў Г. с., залiвалi ў прасвiдраваную ў розе дзiрачку ртуць i заляплялi воскам ад Г. с. Каб Хлеўнiк не мучыў свойскую жывёлу, гаспадар уночы зяўляўся ў хлеў з незапаленай Г. с., i нячысцiк, як i iншыя мiфiчныя iстоты, быў не ў стане пераадолець асвечанай рэчы. Пашырана было выкарыстанне Г. с. у сямейнай абраднасцi i ў розных побыта вых сiтуацыях. Пры цяжкiх родах Г. с. запальвалi перад абразамi. Калi збiра лiся рашчыняць хлеб з новай мукi, то абкурвалi агнём Г. с. квашню. Найчас цей ужывалася Г. с. на пахаваннях i памiнках. Падчас канання хвораму да валi ў рукi запаленую Г. с., каб анёлы, убачыўшы яе, прыйшлi на дапамогу; каб агонь асвятляў памiраючаму даро гу ў іншы свет аж да моманту смерцi. Калi чалавек, сканаўшы, утрымлiваў Г. с. у руках, лiчылася, што ён памёр праведнiкам. Пасля смерцi бралi Г. с. з рук нябожчыка, тушылi, праводзячы яе крыжнакрыж. Калi дым падымаў ся ўгару гэта значыла, што душа пакiнула цела i iдзе да праведнiкаў, а калi дым слаўся па хаце, то душа яшчэ на адыходзе ад цела i павiнна будзе прайсцi праз пакуты. У народзе лiчылi, што пры цяжкiм кананнi чараўнiкоў не дапамагае аблегчыць пакуты нават Г. с., i тым, хто пры жыццi прадаў душу нячыстай сiле, трэба даваць у рукi сук смалянога дрэва. Альбо пры памiраннi чараўнiка бралi тры Г. с., над якiмi накрыж пералiвалi ваду з ад ной пасудзiны ў другую. Г. с. запаль валася ў галавах нябожчыка, пакуль той быў у хаце, на ўсiх памiнках. Пры жалобе ў доме на працягу года пры пынялася ўжыванне Г. с. для пад пальвання жывёлы, людзей. Апатра пеiчная функцыя Г. с. праглядалася ў выпадках, калi яе ставiлi на акно, паўз якое праходзiў прывiд нябожчыкаў. Прызнанне агню як дзейснай ачыш чальнай сiлы прывяло да выкарыстан ня Г. с. у якасцi магiчнага сродку ад розных хваробаў. Пры заразных зах ворваннях абносiлi вёску запаленай грамнiцай i на кожным з 4 канцоў закопвалi ў яму крыху воску. Каб пазбавiцца каўтуна, трэба было пе рапальваць яго Г. с. валасок за валас ком. Ад зубнога болю раiлі кусаць Г. с. хворым зубам, якi можа ад гэтага за нямець, цi пускаць на яго праз лейку яе дым. Г. с. магла быць прадметам варожбаў на лёс i на будучае надворе: у каго першага яна патухне ў храме, той першы памрэ; у каго не патухне цi капне на руку той будзе шчас лiвы; калi запаленыя грамнiцы траш чаць у храме, улетку трэба чакаць грымотаў. У Г. с. выразна ўвасобiўся старажытны культ агню.