Интересные ссылки

Грамнiцы

Стрэчанне, зiмовае свята народнага календара (каталікі адзначаюць яго 2 лютага, а праваслаў ныя 15). Мяркуюць, што назва па ходзiць ад язычнiцкага бога Грамаў нiка (Перуна) бога веснавых навальнiц i дажджоў, якiя спрыялi раслiннасцi. Паводле iншых мер каванняў, Г. названы так таму, што Юрай нiбыта выпрабоўвае на нячыс тай сiле свае стрэлы i менавiта з гэта га дня ўжо можна пачуць грымоты. Другая назва свята Стрэчанне (ад царкоўнаславянскага «Сретенье») у хрысцiянстве знаменавала сустрэчу Сiмяона з Iсусам Хрыстом, сустрэчу Старога i Новага запаветаў, а ў наро дзе тлумачылася як сустрэча зiмы з летам: «А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэ чанне, // Зiма з летам стрэлася, стрэ лася. // Лета зiму пiхнула, пiхнула // I ножачку звiхнула, звiхнула. // Зiма пайшла плачучы, плачучы, // Лета пай шло скачучы, скачучы». Дзяцей, зацiкаўленых пабачыць сустрэчу зiмы i лета, пасылалi голых i босых за гум ны i гароды, абяцаючы, што зiма iм дасць чырвоныя боты. Пра гэты пера ломны дзень казалi: «На Грамнiцы паўзiмiцы». Па стане надворя прад казвалi характар надыходзячых вясны i лета. Якая пагода на Г., такая i вяс на. Калi на Г. вялiкi мароз, то лiчылася, што снег паляжыць нядоўга, а лета бу дзе пагоднае i сухое; мяцелiца на Г. прад казвала доўгую вясну, а значыць не дахоп корму для жывёлы; пацяпленне на Г. сведчыла пра раннюю вясну («Калi на Г. певень напецца вадзiцы, то на Юря вол падесць травiцы»), аднак лета чакалася непагоднае, з невялiкiм ураджаем («На Г. адлiга з ураджаю будзе хвiга»). Асноўным рытуалам на Г. было асвячэнне ў хра мах свечак (гл. Грамнiчная свечка). На свята мацi пяклi з цеста дочкам сяр пы, а сынам косы. Пасля Г. сяляне пачыналi рыхтавацца да веснавых ра бот, мужчыны ладзiлi сохi i бароны, жанчыны садзiлiся за кросны.