Интересные ссылки

Град

адзiн з вiдаў атмасферных ападкаў. У адрозненне ад дажджу, якi ў многiх выпадках спрыяў ураджаю, да Г. ставiлiся адмоўна. Раней першая се- рада пасля Вялiкадня называлася гра- давай серадой. На Юря вясновага, што адзначаўся 6 траўня (23 красавіка ст. ст.), асвечаная вербачка ўторквала- ся ў зямлю з вераю, што гэтым самым удасца абаранiць нiву ад Г. 11 траўня (24 траўня н. ст.), дзень Кiрылы i Мя фода, называлi «днём абнаўлення Цар града» (ад землятрусу) i аддавалi яму ўвагу асвячэннем палёў з крыжовым ходам, каб Г. (сугучнасць з назвай го рада) не пабiла пасеваў. На «градабод дзе» забаранялася араць. Першая серада пасля Сёмухi (як i пасля Вялiкадня) называлася града вай. У гэты дзень нельга было праца ваць, каб не наклiкаць на пасевы Г. Лiчылася, што ад «грому, маланкi, пралiўнога дажджу i Г.» дапамага юць свечкi, пасвечаныя на Грамнiцы.