Интересные ссылки

Госць

адзін з падставовых культур ных канцэптаў беларускай духоўнай традыцыі. Э. Бенвенiст выводзіў пахо джанне семантыкi гэтага слова яшчэ ад iндаеўрапейскай старажытнасцi. Г. чужы для калектыву чалавек, у ад ной з магчымых сiтуацый чужазе мецвораг (напрыклад, лат. hostis «вораг»), якi ўваходзiць з гаспадарамi ў стасунак абмену падарункамi (па раўн. «гасцiнец» падарунак, а такса ма галоўны сэнс гасцявання часта ванне i пiр). Такiм чынам, праз гэтыя падарункi паўстаюць памiж гаспада рамi i чужынцамi нейкiя ўзаемадачы ненні, сувязi, нават узаемныя абавязкi. У вынiку гэтага семантыка слова «госць» зрабiлася iдэальнай дзеля вызначэння бiнарных супрацьлеглас цяў свой/чужы, «гэты свет»/«той свет», а таксама пачало выкарыстоў вацца як маркер дзеля вызначэння медыятара цi медыятыўнага абекта ў мiфапаэтычнай творчасцi. Яно было прыстасавана для шматлiкiх канкрэт ных абрадавых сiтуацый i перш за ўсё для абрадаў пераходу. Найбольш часта ў беларускай на роднай творчасцi Г. называюць па мерлага. Ён як бы ўжо знаходзiцца на сумежжы абодвух светаў i ў гэты час пакуль яшчэ не належыць нiводнаму з iх. У госцi прымаюць дзядоў, душы памерлых продкаў. Г. называюць калядоўшчыкаў і валачобнікаў. У беларускiм фальклоры пашыраны сю жэт, у якiм Г. непазнаны бог цi свя ты. Часта ён зяўляецца ў выглядзе жабрака i хоча скарыстацца звыча ем гасцiннасцi. Калі яму адмаўлялі гаспадароў чакала бяда. Прыклады: у вёску прыйшоў Г. Iсус Хрыстос або святы у выглядзе дзядка (жабрака) i папрасiўся пераначаваць або паесцi. Гаспадары не пусцiлi яго, i толькi адна бедная жан чына (удава або дзяўчына) пусцiла дзядка ў хату. Ранiцай ён сказаў жан чыне iсцi за iм i не азірацца. Калi яны пайшлi, ззаду пачуўся шум, i жанчы на азірнулася. За гэта Бог ператварыў яе ў камень, а на месцы вёскi зрабiў возера (Бялынiчы, в. Дзераўная Слонiмскага рна). Або дзяўчыну пе- ратварыў у зязюлю, а вёску ў камянi (в. Ружаны Слуцкага рна).