Интересные ссылки

Голы

Без адзення чалавек у трады цыйнай культуры не чалавек, а ча стка прыроды. Катэгорыя «голага» выводзiць яго паза межы культуры, далучае да катэгорыi «чужога» i «не засвоенага». Рытуальна найперш гэта выяўляецца ў абрадзе хрышчэння, се мантыка якога вытлумачаецца як з пазiцый архаiчнага, так i пазнейша га хрысцiянскага светапоглядаў. Г. чалавек, як i Iсус Хрыстос, скiдвае з сябе старое адзенне граху, што апра нуў на сябе пасля «падзення» Адам. Гэта сiмвалiзуе вяртанне да першас най чысцiнi i бязвiннасцi. Прыкмета Г. выяўляе i адкрытасць для кантактаў, спрыянне вонкаваму ўплыву. Г. чалавек як бы станавiўся прадстаўнiком iншасвету. I таму магiч ныя яго дзеяннi, згодна з паверямi, за бяспечвалi жаданы вынiк. Пры пера ездзе ў новую хату гаспадыня, пакуль не ўзыдзе сонца, аббягала хату голай, стукала ў вароты, каб павялiчвалiся «род i плод». Чараўнiк голым закручваў залом у жыце, знахар голым яго вы рываў. Менавiта голай або ў адной сподняй кашулi была дзяўчына, вы браная на ролю «Куста» або русалкi ў адпаведных абрадах. Прыкладаў неаб ходнасцi поўнага распранання з ка ляндарнай, сямейнай, мантычнай, ме дыцынскай, чарадзейскай практык можна называць шмат, абядноўвае iх адно: адсутнасць адзення сiмвалiзавала стан адкрытасцi, найбольш спрыяль най для кантактаў з iрэальнымi сфе рамi. Здымаючы адзенне, чалавек парушаў самую блiзкую i iнтымную мяжу, выходзiў за нормы, каб, па першае, выказаць давер да сваёй прасторы i, падругое, наблiзiцца да касмiчных стыхiяў.