Интересные ссылки

Голуб

у народных уяўленнях свя тая, божая птушка (як ластаўка, са лавей, бусел, жаўранак i iнш.). Iснуе забарона шкодзiць Г., забiваць iх i ўжываць у ежу, бо забiты Г. складае лапкi накрыж, як складаюць рукi ня божчыку, значыць у Г. душа падоб ная да чалавечай. Уяўленнi пра свя тасць Г. звязаны з хрысцiянствам, менавiта Г. прынёс галiнку алiвы на Ноеў карабель, даючы знаць, што за топа пайшла на спад, што зявiлася зямля, якую можна засяляць. Забаро- на ўжываць Г. у ежу, вiдаць, зявiлася позна, у фальклоры захавалiся звесткi пра тое, што Г., як i курэй, гадавалi на спажытак. Г., як i буслу, беларусы дапамагалi загнездзiцца, у шчыце хаты цi гаспадарчай будынiны вешалi стары кошык для гнязда, у манасты рах, дварах Г. падкормлiвалi, будавалi галубятнi. Людзi верылi, што душа добрага чалавека адлятае белым га лубком, благога чорнай варонай цi крумкачом. Г. улюбёны вобраз у песеннай творчасцi, сiмвал вернасцi ў каханнi, пяшчотных дачыненняў у сямi. «Як галубкi» азначае сулад на, палюбоўна. У баладзе галубка ўдава адмаўляецца ад пшанiцы ды вадзiцы, усё плача па сваім галубку. Г. увасабленне чысцiнi, лагоднасцi, дабрынi. Каб каршуны ды вароны не чынiлi шкоды ў гаспадарцы, iх на Ка ляды трэба было называць галубамi