Интересные ссылки

Авечка

аўца, паводле мiфала гiчнага падання, як i свiння, злеп лена богам з глiны, толькi галава ў яе са смалы. Таму А. баiцца гара чынi, хаваецца ў цень ад спякотна га летняга сонца. Прыручаная ў глыбокай старажытнасцi, А. мела вялiкае гаспадарчае i культавае зна чэнне. Добра дастасаваная да гада вання вандроўнымі пастухамі, яна дазваляла чалавеку выжыць ва ўмо вах засушлiвых, небагатых раслiн насцю стэпаў, нагоряў i да т. п. А. бы ла адной з важных ахвярных жывёл (пасля каня i каровы) або ўваходзiла ў лік трох iншых: парасё ягнё цялё (у старажытных рымлян). Але рытуальны статус А. яўна ніжэйшы за статус каровы і каня, у пераліках свойскай жывёлы яна найчасцей фігуруе на трэцяй пазіцыі пасля першых дзвюх; ёю вельмі рэдка апя куецца Хляўнік. У мясцiнах трады цыйнай авечкагадоўлi (напрыклад, на Каўказе) ля стойбiшчаў ладзiлi адмысловыя пялы для высушвання авечых скур (аўчынак) у выглядзе невысокага слупка з дзвюма пера кладзiнамi, якiя потым трансфар мавалiся ў рэлiгiйны сiмвал пакут нiцтва, ахвярнасцi. А. успрымаецца традыцыйнай свядомасцю і як сімвал маўклівай пакорлівасці (па раўн.: «Ці гэта ж вы людзі, а не авечкі?»). Ягнё было сiмвалам Хры ста (ахвярны баранчык, распяты на крыжы). Як адзін з асноўных вiдаў жывёл, прызначаных багам, А. пры- носiлася ў ахвяру кроўна, шляхам заколвання, i бяскроўна у выгля дзе састрыгбнай воўны. Культавая роля А., воўны, ваўняных нiтак у традыцыях шматлiкiх старажытных народаў неаднаразова падкрэслi валася ў спецыяльных даследаван нях. Авечае руно выкарыстоўвалі ў магічнай практыцы. У Беларусі па шыраны паданні пра рэчкі, закля тыя маткай (чараўніцай) або цыган кай з дапамогай авечага руна ў пакаранне за тое, што ў гэтай рэч цы ўтапіліся яе сын або дачка. Гл. таксама Баран.