Интересные ссылки

Чортава фэбра

Падтыннік вялнкі, бародавачнік, жоўтамалочнік,рудзянйц,цанцалйя (Chelidonium majus L., рус. чистотел), шматгадовая лекавая расліна сямейства макавых. Здавёндаўна спажывалася ў народнай медыцыне пры лячэнні самых розных захворванняў: мазалёў, псарыязу, экземы, каросты, рака, сухотаў ды інш. У  Сярэднявеччы адметны аранжавачырвоны сок расліны выкарыстоўваўся алхімікамі для здабывання золата. Уся расліна вельмі атрутная  выклікае млоснасць, прыгнятае цэнтральную нервовую сістэму, можа выклікаць паралюш дыхальных цэнтраў. Магчыма, за гэтыя ўласцівасці яна атрымала сваю «пякельную» назву. Тут  адбілася, відавочна, і распаўсюджанае ўяўленне, што расліны і дрэвы, сок якіх чырванее на паветры або якія маюць чырвоныя  горкія ягады, так ці іначай звязаныя з нячысцікам, параўн. вольха, асіна, каліна, рабіна ды некаторыя інш.